Гомельскі тралейбус
Гомельскі тралейбус | |
---|---|
Тралейбусная сістэма | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Дата адкрыцця | 20 мая 1962 |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 31 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 146,4 км |
Колькасць тралейбусных паркаў | 2 |
Колькасць тралейбусаў | каля 204 |
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў | Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321, МАЗ-203Т |
Кошт праезду | 80/85 капеек |
Кампанія-перавозчык | КУП «Гарэлектратранспарт» |
Сайт кампаніі | http://get.gomel.by/category/novosti/ |
Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.
Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.
На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.
У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), у 2006 годзе — 235 (на лініі 179), а ў 2017 годзе - 212.
Канфігурацыя сеткі
[правіць | правіць зыходнік]Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 3 верасня 2022 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 29 — гэта:
- ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
- ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская
- ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
- ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
- ЛЦП-5 — Праезд Куйбышаўскі;
- ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
- ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
- ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
- ЛЦП-9 — прасп. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з «Пріорбанкам»);
- ЛЦП-10 — пр-т Кастрычніка (ААТ «Таццяна»);
- ЛЦП-11 — пр-т Касманаўтаў (раён Сельмаша);
- ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
- ЛЦП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
- ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
- ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
- ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
- ЛЦП-17 — вул. Антошкіна
- ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваны да пачатку 2023 года — некалькі падстанцый закансерваваны на стадыі будаўніцтва).
- ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
- ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).
- ЛЦП-26 — Механічная вул. (Новае жыццё);
- ЛЦП-27 — Мікрараён «Шведская Горка»
Маршруты
[правіць | правіць зыходнік]Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 29 маршрут.
Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.
№ | Маршрут | |||
---|---|---|---|---|
1 | Вакзал — САЛЕО-Гомель | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
2 | Тэхнічны ўніверсітэт | Тралейбуснае дэпо № 2 | Штодзённа | Кальцавы маршрут |
3 | Завод «Крышталь» — Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 1 | Панядзелак — пятніца | |
4 | Вакзал — ЗЛіН | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
4б | Вакзал — Корпус ліцця | Тралейбуснае дэпо № 1 | Панядзелак — пятніца | |
5 | Вакзал — Завод «Крышталь» | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
6 | Хімзавод | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца/Часова зменены | Кальцавы маршрут |
7 | Вакзал — Хімзавод | Тралейбуснае дэпо № 2 | Штодзённа/Часова адменены | |
7а | Вакзал — Цэнтраліт | Тралейбуснае дэпо № 2 | Штодзённа | |
8 | Тэхнічны універсітэт | Тралейбуснае дэпо № 2 | Штодзённа | Кальцавы маршрут |
9 | Кленкаўскі — САЛЕО-Гомель | Тралейбуснае дэпо № 1 | Панядзелак — пятніца | |
10 | Вакзал — САЛЕО-Гомель | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
11 | ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
11б | ЗЛіН — Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
11в | ЗЛіН — Парк «Фестывальны» | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
12 | САЛЕО-Гомель — Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 1,2 | Панядзелак — пятніца | |
12а | САЛЕО-Гомель — Тэхнічны універсітэт | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
14 | Хімзавод | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | Кальцавы маршрут |
15 | Вакзал — Валатава | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
16 | Вакзал — Кленкаўскі | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
17 | Кленкаўскі — Стадыён «Гомсельмаш» | Тралейбуснае дэпо № 1 | Штодзённа | |
19 | Вакзал — Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 2 | Штодзённа | |
19а | Вакзал — Парк «Фестывальны» | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
20 | САЛЕО-Гомель — Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 1,2 | Штодзённа | |
21 | Валатава — Завод самаходных камбайнаў | Тралейбуснае дэпо № 1 | Панядзелак — пятніца | |
23 | Валатава — Хімзавод | Тралейбуснае дэпо № 2 | Панядзелак — пятніца | |
24 | Клёнкаўскі - Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 1,2 | Панядзелак — пятніца | |
25 | Клёнкаўскі - Сонечная | Тралейбуснае дэпо № 1,2 | Штодзённа | |
26 | Вакзал — Новае Жыццё | Штодзённа |
Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 24, 25, другое дэпо — маршруты 2, 6, 7, 7а, 8, 11, 11б, 11в, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 23, 24, 25.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
АКСМ-213 у Гомелі.
-
Кампосцер у гомельскім тралейбусе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Гомельскі тралейбус на Вікісховішчы |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Транспорт в Гомеле Архівавана 13 студзеня 2008. — неафіцыйны сайт пра гарадскі пасажырскі транспарт
- Афіцыйны сайт КУП «Гарэлектратранспарт»