Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Палацава-паркавы ансамбль[d] і Помнік прыроды Беларусі[d] |
Колькасць наведвальнікаў |
|
Размяшчэнне | |
52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гомельская вобласць |
Раён | Цэнтральны раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м уздоўж правага (высокага) берага ракі Сож.
Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі[1].
Склад комплекса
[правіць | правіць зыходнік]У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:
- гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стст. з захаваўшыміся элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафта (1 катэгорыя);
- палац Румянцавых і Паскевічаў XVIII—XIX стст. (1 катэгорыя);
- парк XIX ст. (1 катэгорыя);
- сабор святых Пятра і Паўла пачатку XIX ст. (1 катэгорыя);
- капліца-пахавальня сям’і Паскевічаў другой паловы XIX ст. (1 катэгорыя);
- Зімовы сад з вежай агляду — былы цукровы завод XIX ст. (2 катэгорыя);
- комплекс гаспадарчых пабудоў XIX ст. на тэрыторыі парка, якія ўключаюць адміністрацыйны будынак (3 катэгорыя);
- прылеглая зарэчная паркавая зона з яе натуральным асяроддзем;
- планіровачная структура цэнтральнай частцы горада з гістарычнай трасіроўкай вуліц і помнікамі архітэктуры XVIII — пачатку XX ст.
Палац
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац, які ўвасобіў у мастацкай форме дух екацярынінскай эпохі.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральны звяном комплекса з’яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга (Ginkgo biloba), яблыня Нядзвецкага (Malus pumila), хвоя чорная (Pinus nigra), дуб грабеністы (Quercus robur f. pectinata), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), лістоўніца (Larix) і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, аглядная вежа, якая з’яўляецца былой трубой цукровага завода).
Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна які прыплыў у гэтыя месцы[2].
Петрапаўлаўскі сабор
[правіць | правіць зыходнік]Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809—1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Капліца-склеп
[правіць | правіць зыходнік]Капліца-склеп сям’і Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX — пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 350-352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Аб горадзе над Сожам Архівавана 2 снежня 2013.