Гомельскі лікёра-гарэлачны завод
Гомельскі лікёра-гарэлачны завод | |
---|---|
Заснаванне | 1897 |
Ранейшыя назвы | РУП «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод» |
Краіна | |
Адрас | |
Сайт | radamir.by |
ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» — прадпрыемства харчовай прамысловасці, вырабляе гарэлку, бальзамы, лікёры, брэндзі, аперытывы, безалкагольныя напоі. У склад прадпрыемства ўваходзяць спіртавы завод, 4 лініі разліву гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў і сетка магазінаў «Садко». У студзені—верасні 2007 года завод вырабіў 879 тыс. дал гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з Навабеліцкага казённага склада, заснаванага ў 1897 годзе. У 1920 годзе на прадпрыемстве занята 14 чалавек, якія выраблялі 1116 вёдраў гарэлкі штогод. Да пачатку 1980-х гадоў завод быў буйным вытворцам лікёра-гарэлачных вырабаў і вінаградных вінаў, у перыяд антыалкагольнай кампаніі пачалося перапрафіляванне ў завод безалкагольных напояў. Абсталяванне для вытворчасці віна з прывазных вінаматэрыялаў у гэты перыяд распрададзена.
У 2002 годзе да заводу далучаны камбінат харчовых прадуктаў «Палессе» ў вёсцы Салтанава Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
4 верасня 2013 года РУП «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод» было пераўтворана ў ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“».
З ліпеня 2015 года прадпрыемства ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» уваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь груп».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.vodka-by.com Архівавана 20 снежня 2007. — афіцыйны сайт Гомельскага лікёра-гарэлачнага завода