Голос народа (Бабруйск)
«Голос народа» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 28 мая (10 чэрвеня) 1917 |
Спыненне публікацый | 16 (29) жніўня 1917 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
«Голос народа» — штодзённая сацыял-дэмакратычная рабочая газета. Выдавалася з 28 мая (10 чэрвеня) да 16 (29) жніўня 1917 года ў Бабруйску на рускай мове ў друкарні З. Х. Столберга. Выйшла 69 нумароў[1].
Па дамоўленасці з выдаўцом газеты Б. М. Бахрахам выконвала функцыі друкаванага органа Бабруйскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў да арганізацыі апошнім уласнага выдання. Рэдактар Я. Д. Розенталь (адначасова сакратар рабочай секцыі і член прэзідыума выканкама Савета, член камітэта Бунда), Б. М. Бахрах (з сярэдзіны ліпеня). Праводзіла агульнадэмакратычны, надпартыйны курс на арганізацыю рабочага руху горада ў адзіны сацыялістычны блок[1].
Друкавала матэрыялы ў падтрымку Часовага ўрада, перадвыбарчую праграму сацыялістычнага блока ў гарадскую думу. Газета асвятляла разнастайныя бакі жыцця грамадскасці Бабруйска. Змяшчала аб’явы палітычных партый і грамадскіх арганізацый, справаздачы сходаў, змест лекцый або дыскусій. Шмат месца адводзіла яўрэйскаму рабочаму руху, жыццю яўрэйскага насельніцтва Бабруйска. Газета паведамляла пра становішча на франтах і агітавала за ўмацаванне баяздольнасці расійскай арміі[1].
3 18 ліпеня пачала выходзіць пад назвай «Бобруйская вечерняя газета „Голос народа“». 3 гэтага часу матэрыялы выдання страцілі арганізатарска-асветніцкую функцыю, рабочую спецыфіку і грамадска-палітычную накіраванасць. Перадрукоўвала ў асноўным артыкулы з цэнтральных выданняў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г «Голос народа» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Голос народа» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.