Георг Вітыг
Георг Вітыг | |
---|---|
ням.: Georg Wittig | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1987[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | хімія[3] і матэматыка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Karl von Auwers[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Вітыг (ням.: Georg Wittig; 16 чэрвеня 1897, Берлін — 26 жніўня 1987, Гейдэльберг) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі у 1979 годзе, сумесна з Г. Ч. Браўнам).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучаўся ў Цюбінгенскім (да 1916) і Марбургскім (1923—1926) універсітэтах. Да 1932 працаваў у Марбургскім унівэрсытэце. З 1923 года — доктар. У 1932—1937 прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Браўншвейзе, у 1937—1944 Фрайбургскага ўніверсітэта, у 1944—1956 Цюбінгенскага і з 1956 года Гайдэльбергскага ўніверсітэта (з 1967 ганаровы прафесар у адстаўцы).
Даследаванні прысвечаны сінтэзу складаных і цяжкадаступных арганічных злучэнняў. Метадам літыйгалагеннага абмену атрымаў у 1938 годзе розныя літыйарганічныя злучэнні, у тым ліку ο-літыйфторбензол. Вылучыў у 1942 годзе гіпотэзу аб утварэнні ў рэакцыях з удзелам ο-літыйфторбензола прамежкавага кароткачасовага злучэння-дэгідрабензолу і ў наступным пацвердзіў яго існаванне, сінтэзаваў на яго аснове шмат’ядравыя араматычныя злучэнні, у прыватнасці палімеры бензолу. Паказаў, што цыклы, якія змяшчаюць α—β высоканелімітавыя сувязі, схільныя ўтвараць палімеры трубчастай або спіралявістай структуры. Адкрыў у 1942 годзе перагрупоўку простых эфіраў у спірты пад дзеяннем феніллітыя (перагрупоўка Вітыга).
У 1940-х гадах паставіў задачу стварэння малекул, у якіх 5 арганічных груп валодаюць кавалентным сувязямі з элементамі V групы перыядычнай табліцы, такімі, як азот, фосфар і мыш’як. Атрымаў у 1945 годзе злучэнне, якое з’явілася першым прадстаўніком класа ілідаў-біпалярных іёнаў, у якіх станоўча зараджаны оніевы атам (азоту, фосфару і т. п.) кавалентна звязаны з адмоўна зараджаным атамам вугляроду.
Сінтэзаваў пентафенілфосфар у 1952 годзе. Ажыццявіў шматстадыйны сінтэз фенантрэнаў аднаўленнем эфіраў замешчаных 2.2’-дзіфенілкарбонавых кіслот у 1958 годзе. Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю атрымання алефінаў з карбанільных злучэнняў і алкілідэнфосфаранаў (рэакцыя Вітыга). Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю далучэння фосфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па двайной вуглярод-кіслароднай сувязі. Гэтыя вынікі Вітыга знайшлі шырокае прымяненне, напрыклад, у прамысловым сінтэзе вітаміна A, вытворных вітаміна D, стэроідаў і інш.
Сінтэзаваў трыптыцэн у 1956 годзе. Даказаў у 1960—1961 гадах прамежкавае утварэнне цыклаалкінаў С5—С7 пры акісленні адпаведных біс-гідразонаў у прысутнасці высокаактыўных кампанентаў рэакцыі Дзільса — Альдэра (фенілазіда і 2,5-дзіфеііл-3,4-бензафурана). Устанавіў у 1971 годзе метадам ядзернага магнітнага рэзанансу будову араматычнага прапелана.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны медаль універсітэта Хельсінкі
- 1953 — Памятны медаль Адольфа фон Баера Нямецкага хімічнага таварыства
- 1965 — Прэмія імя Дэні Хайнемана
- 1967 — Прэмія Ота Гана па фізіцы і хіміі
- 1972 — Медаль Паўля Карэра Цюрыхскага універсітэта
- 1973 — Узнага��ода Роджэра Адамса Амерыканскага хімічнага таварыства
- 1975 — Прэмія Карла Цыглера
- 1979 — Нобелеўская прэмія па хіміі (За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў[6])
Зноскі
- ↑ а б Georg Wittig // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Georg Wittig // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Wittig_Georg-ab.pdf
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1979 года . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Вітыг (Wittig), Георг Архівавана 7 красавіка 2020. // Лауреаты Нобелевской премии: Энциклопедия: А — Л. — М.: Прогресс, 1992. — С. 286—288.
- Інфармацыя на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
- Члены НСДАП
- Члены Леапальдзіны
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
- Хімікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта