Генрык Гросман
Генрык Гросман | |
---|---|
Henryk Grossmann | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 лістапада 1950[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, гісторык эканомікі, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Генрык Гросман (польск.: Henryk Grossmann; 14 красавіка 1881, Кракаў — 24 лістапада 1950, Лейпцыг) — польскі марксісцкі эканаміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генрык Гросман нарадзіўся 14 красавіка 1881 года ў горадзе Кракаве ў сям’і шахтаўладальніка. Вучыўся ў Кракаўскім і Венскім універсітэтах. Разам з Карлам Радакам удзельнічаў у польскім сацыялістычным студэнцкім руху. У 1905 годзе выйшаў з Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Сілезіі-Цешына, стаўшы сакратаром і тэарэтыкам Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасля вайны ўступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы.
У Вене займаўся пад кіраўніцтвам Карла Грунберга. Па яго запрашэнні працаваў у Інстытуце сацыяльных даследаванняў (Франкфурт-на-Майне); выкладаў у Варшаўскім і Лейпцыгскім універсітэтах. За некалькі месяцаў да біржавога краху 1929 года была выдадзена праца Гросмана «Закон накаплення і краху капіталістычнай сістэмы». У 1933 годзе эміграваў спачатку ў Францыю, затым у ЗША. З 1949 года прафесар эканомікі ў Лейпцыгскім універсітэце (Усходняя Германія).
Генрык Гросман памёр 24 лістапада 1950 года ў горадзе Лейпцыгу.
Перы Андэрсан лічыць, што можна гаварыць пра чыста польскую школу марксісцкай палітычнай эканоміі, у якую ўваходзяць Роза Люксембург, Наталля Машкоўска, Міхал Калецкі і Генрык Гросман[3].
Зноскі
- ↑ а б Henryk Grossmann // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Henryk Grossmann (Grossman) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Перы Андэрсан. 2. Станаўленне заходняга марксізму
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Теория экономических кризисов» (Teorja kryzysów gospodarczych, 1925).
- «Симон де Сисмонди и его экономическая теория» (Simonde de Sismondi et ses theories economiques, 1926).
- Die Akkumulations- und. Zusammenbruchsgesetz des kapilalislischen Systems. — Leipzig, 1929.
- «Общественные основы механистической философии и мануфактура» (Die gesellschaftlichen Grundlagen der mechanistischen Philosophie und die Manufaktur, 1935).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Лейпцыгу
- Асобы
- Эканамісты паводле алфавіта
- Эканамісты Польшчы
- Эканамісты XX стагоддзя
- Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Прафесары
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Члены Камуністычнай партыі Польшчы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Польскія марксісты
- Трацкісты Польшчы
- Сацыял-дэмакраты Польшчы
- Тэарэтыкі марксізму