Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў
Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 красавіка (1 мая) 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1960[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астролаг, astrobotanist |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | Пулкаўская абсерваторыя |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН СССР |
Альма-матар | Маскоўскі ўніверсітэт, Парыжскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | В. К. Цэсарскі, А. А. Белапольскі |
Вядомыя вучні | В. Г. Тэйфель |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (1 мая 1875, Смалявічы — 25 студзеня 1960, Алма-Ата) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў Смалявічах[3] Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных:
- Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954—1960.
- Шестьдесят лет у телескопа. — М.: Детгиз, 1959.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1953)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945)
- Прэмія імя Вільдэ Парыжскай акадэміі навук (1909)
- Прэмія Рускага астранамічнага таварыства (1909)
- Медаль Французскага астранамічнага таварыства (1912)
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.
Зноскі
- ↑ а б в Тихов Гавриил Адрианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 12 кастрычніка 2023.
- ↑ Станцыя Вітгенштэйнская
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ціхаў Гаўрыла Адрыянавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 277.
- Ціхаў Гаўрыла Адрыянавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 749. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы член НАН Беларусі ЦІХАЎ Гаўрыіл Адрыянавіч
- Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2015 год
- Артыкул на сайце настаўнік.info
- Кастусь Ладуцька Убачыць зоркапад!..(недаступная спасылка)
- Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Лаўрэш Л. Л. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // Наша Слова № 47 (938), № 48 (939), № 48 (939), № 50 (941), № 51 (942) за лістапад — снежань 2009 на pawet.net
- Гаўрыiл Андрыянавiч Цiхаў // Лаўрэш Леанiд «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii. — Мінск: Лімарыус, 2013. // на pawet.net
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявічах
- Нарадзіліся ў Казахстане
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы XX стагоддзя
- Акадэмікі АН Казахскай ССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
- Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі