Гарыці
Гарыці | |
---|---|
ісп. Isla Gorriti | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,21 км² |
Размяшчэнне | |
34°57′09″ пд. ш. 54°58′18″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ла-Плата |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарыці (ісп.: Isla Gorriti) — востраў паблізу паўднёвага ўзбярэжжа Уругвая.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў размешчаны ў заліве Мальданада эстуарыя Ла-Плата ў 2 км ад горада Пунта-дэль-Эстэ, паблізу месца зліцця эстуарыя з Атлантычным акіянам. Адміністрацыйна адносіцца да дэпартамента Мальданада.
Даўжыня вострава — 1,7 км, максімальная шырыня — 700 м, мінімальная шырыня — 160 м, плошча 21 га. У заходняй частцы вострава ёсць глыбокі заліў Плая Хонда, дзе на працягу лета збіраецца шмат яхт і маторных лодак і праводзяцца марскія рэгаты. Турыстычныя лодкі заходзяць у порт Пуэрта-Касын на ўсходнім беразе. На поўначы вострава знаходзіцца пляж Пуэрта-Хардзін. Маецца невялікі рэстаран і некалькі гасцініц. Востраў з’яўляецца папулярнам месцам адпачынку турыстаў і мясцовых жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў адкрыты ў 1516 г. іспанскім мораплаўцам Хуанам Дыясам дэ Солісам. На востраве захаваліся рэшткі абарончых умацаванняў, якія былі пабудаваны ў першай палове XVIII ст. д��я супрацьдзеяння партугальскай каланізацыі. Будаўніцтвам кіраваў іспанскі камандор Франсіска Гарыці, які быў на той час кіраўніком Мантэвідэа. У гонар яго востраў і атрымаў сваю назву. У 1806 г. крэпасць была разбурана англічанамі. Пад канец XIX ст. моцны пажар знішчыў усю расліннасць на востраве, зараз большая частка тэрыторыі вострава засаджана прыморскай сасной. У цяперашні час востраў абвешчаны нацыянальнай гістарычнай спадчынай.