Галац (рум.: Judeţul Galaţi) — румынскі жудзец у рэгіёне Заходняя Малдова. Плошча — 4466 км². Мяжуе з Кагульскім раёнамМалдовы — на ўсходзе, з жудзецамі Вранча — на захадзе, Васлуй — на поўначы, Брэіла і Тулча — на поўдні. У 2007 годзе насельніцтва жудзеца складала 614 449 чалавек (у тым ліку мужчынскае насельніцтва — 303 795 чалавек і жаночае — 310 654 чалавекі), шчыльнасць насельніцтва — 137,58 чал./км². У жудзецы знаходзяцца 2 муніцыпіі, 2 гарады і 61 камуна.