Віхра
Віхра | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 158 км |
Басейн | 2 230 км² |
Расход вады | 14,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Смаленскі раён |
• Каардынаты | 54°39′54,50″ пн. ш. 31°46′21,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 54°00′40,80″ пн. ш. 31°51′35″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіёны | Смаленская вобласць, Магілёўская вобласць |
Раёны | Смаленскі раён, Краснінскі раён, Манастыршчынскі раён, Мсціслаўскі раён |
Код у ДВР | 04010000412199000000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віхра́ — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Сожа.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на павярхоўнае падабенства з віхор, назва Віхра балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты.
Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[1]. Далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[2][3].
Корань пашыраны з дапамогай балцкага пашыральніка -(е)r-, які актыўна выкарыстоўваўся ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: tik-ti "прыдавацца" — tik-r-as "сапраўдны, прыдатны". У стараеўрапейскай гідраніміі вядомы шэраг рачных назваў тыпу Visera, у якіх корань *ṷeis- / ṷis- спалучаецца з пашыральнікам -(е)r-[4].
Той жа корань Віх-, таксама ад ṷis-, і ў назве ракі Віхолка (прыток Іпуці, на ўсход ад Веткі). У гэтай рачной назве, апроч таго, тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol- (як у назвах тыпу Даколка), які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[5].
Значэнне назвы можна перадаць як "Плыткая (рака)".
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 158 км, у т.л. па Беларусі 40 км. Вадазбор 2230 км², у т.л. на Беларусі 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Лоева Смаленскага раёна Смаленскай вобласці, далей цячэ на поўдзень па тэрыторыі Краснінскага, Манастыршчынскага і Мсціслаўскага раёнаў, упадае ў Сож за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новыя Віхраны. У межах Беларусі цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя.
Асноўныя прытокі: Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная, Серабранка (правыя); Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (левыя). На рацэ горад Мсціслаў, гарадскі пасёлак Манастыршчына, пабудавана Віхранская ГЭС.
Зноскі
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 51.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 184, 241.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.