Перайсці да зместу

Віктар Якаўлевіч Прушак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Якаўлевіч Прушак
Дата нараджэння 24 студзеня 1956(1956-01-24) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь

Віктар Якаўлевіч Прушак (нар. 24 студзеня 1956, в. Ямінск, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне геатэхналогіі і горнага машынабудавання. Член-карэспандэнт (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2012). Ганаровы грамадзянін г. Любані (2006).

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1978).

У 1978 працаваў на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». З 1980 года на Салігорскім ліцейна-механічным заводзе, з 1988 года дырэктар будуемага Салігорскага завода тэхналагічнага абсталявання.

З 1993 года дырэктар Інстытута праблем рэсурсазберажэння, з 1999 года тэхнічны дырэктар, з 2017 года дырэктар ЗАТ «Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю»[2].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў рэсурсазберагальныя тэхналогіі падземнай распрацоўкі саляных пластоў у складаных горна-геалагічных умовах, спосабы прадухілення газадынамічных з’яў у калійных рудніках, спосабы павышэння ўстойлівасці горных выпрацовак. Устанавіў заканамернасці праявы горнага ціску ў пародным масіве паблізу горных выпрацовак Старобінскага радовішча, Асаблівасці ўзаемадзеяння інжынерных канструкцый з пародным масівам на глыбокіх гарызонтах, асаблівасці зруху зямной павер��ні ва ўмовах развіцця слупковых сістэм распрацоўкі. Распрацаваў геафізічныя мадэлі ўзаемадзеяння выканаўчых органаў горных машын з напружана-дэфармаваным горным масівам, вызначыў заканамернасці пабудовы забойных лавакомплексаў, механізмы ўплыву горнага ціску на праходчыя і ачышчальныя комплексы. Прапанаваў рашэнні па аптымізацыі тэхналогіі перапрацоўкі хлорыстага калію.

Аўтар больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 166 патэнтаў на вынаходствы.

  • Строительство горных выработок специальными способами. Минск, 2005 (в соавт.).
  • Технология производства и ремонта горных машин и оборудования : в 2 т. Минск, 2007 (в соавт.).
  • Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений Минск, 2010 (в соавт.).
  • Деформирование контура горных выработок Старобинского месторождения калийных солей при различных глубинах заложения // Докл. НАН Беларуси. 2016. № 2.

Зноскі