Віктар Андрэевіч Тумар
Віктар Андрэевіч Тумар | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | вёска Пеліка (зараз Смалявіцкі раён) |
Дата смерці | 30 мая 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | сяло Кірчыц (Яскі павет, Румынія) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар (2 сакавіка 1919 — 30 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (13.09.1944, пасмяротна).
В. А. Тумар нарадзіўся ў вёсцы Пеліка (зараз у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку і працаваў на торфазаводзе «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі.
Стралок роты аўтаматчыкаў 929-га стралковага палка 254-й стралковай дывізіі (52-я армія, 2-і Украінскі фронт) чырвонаармеец В. А. Тумар вызначыўся 30 мая 1944 г. каля сяла Кірчыц (Кырпіцы[1]) ў раёне горада Ясы (Румынія). З групай знішчальнікаў танкаў ўступіў ў бой, знішчыў 2 танкі і бронетранспарцёр. У крытычны момант бою В. Тумар са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падбіў яго.
Пахаваны у брацкай магіле ў сяле Кырпіцы. Пазней яго прах перапахаваны ў горадзе Ясы[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- В. А. Тумар навечна залічаны ў спіс вайсковай часткі.
- На тэрыторыі торфазавода «Чырвоны Сцяг» у пасёлку Чарніцкі Смалявіцкага раёна пастаўлены помнік Герою.
- Верхменьскай сярэдняй школе (аграгарадок Алесіна, Смалявіцкі раён), якую скончыў В. А. Тумар, прысвоена імя Героя[2].
- У Музеі Баявой славы Верхменьскай сярэдняй школы створана экспазіцыя «Герой Савецкага Саюза — В. А. Тумар»[2].
Зноскі
- ↑ а б Віктар Андрэевіч Тумар на сайце «Героі краіны»
- ↑ а б Музей Баявой славы ДУА «Верхменская сярэдняя школа ім. В. А. Тумара»(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тумар Віктар Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Тумар Віктар Андрэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 538. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тумар Виктор Андреевич на сайце «Героі краіны»
- Тумар Виктор Андреевич Архівавана 13 мая 2015. // Афіцыйны сайт Смалявіцкага райвыканкама (руск.)