Вяземскі павет
Вяземскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1708 |
Дата скасавання | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вяземскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах. Цэнтр — горад Вязьма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Юрыдычна Вяземскі павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасаваная і Вяземскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Вяземскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 105 500 чалавек. У тым ліку 98,3 % рускіх. У горадзе Вязьме пражывала 15 645 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 25 валасцей[2].
№ п / п | Воласць | Валасное праўленне | Колькасць паселішчаў | Насельніцтва |
---|---|---|---|---|
1 | Бяссонаўская | с. Бяссонава | 21 | 2836 |
2 | Бакасоўская | в. Бакасава | 9 | 1629 |
3 | Гарадзішчанская | с. Гарадзішча | 17 | 2272 |
4 | Жылінская | с. Жыліна | 14 | 1758 |
5 | Жукаўская | с. Жукава | 40 | 2926 |
6 | Лявонцьеўская | с. Лявонцьева | 41 | 5131 |
7 | Лужкоўская | в. Папортная | 34 | 2771 |
8 | Марозаўская | с. Марозава | 34 | 2938 |
9 | Мясаедаўская | с. Фёдароўскае | 16 | 3984 |
10 | Навасельская | с. Новае Сяло | 31 | 6667 |
11 | Асташэўская | с. Бораўшчына | 34 | 4465 |
12 | Стасоўская | с. Атнасова | 22 | 3046 |
13 | Сямлёўская | с. Семлёва | 27 | 2367 |
14 | Сярожанская | с. Сярожань | 22 | 2335 |
15 | Салавецкая | в. Дзярнова | 34 | 1379 |
16 | Спас-Волжская | в. Маслава | 39 | 4407 |
17 | Спас-Неразлучная | с. Косціна | 28 | 3487 |
18 | Спас-Целяпнёўская | с. Спас-Целяпнёва | 23 | 3690 |
19 | Успенская | с. Успенскае | 25 | 3669 |
20 | Фамішчэўская | с. Фамішчава | 17 | 2452 |
21 | Хмеліцкая | с. Хмеліта | 29 | 3010 |
22 | Царова-Займішчанская | с. Царова-Займішча | 17 | 2110 |
23 | Шуйская | в. Пакроў | 24 | 3784 |
24 | Юрэнеўская | с. Рыхлава | 44 | 5007 |
25 | Ямская | сл. Ямскі | 17 | 2452 |
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: скасаваны Бяссонаўская, Бакасаўская, Жылінская, Жукаўская, Лужкоўская, Спас-Целяпнеўская, Царова-Займішчанская; Мясаедаўская перайменавана ў Фёдараўскую, Стасоўская — у Чапчугаўскую (с. Чапчугава)[3].
Да 1926 года валасцей стала 7: Волста-Пятніцкая, Вяземска-Прыгарадная, Іздзешкаўская, Ісакоўская, Сямлеўская, Туманаўская, Хмеліцкая.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей . Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 27 снежня 2009.
- ↑ Волости и гмины 1890 года. XL. Смоленская губерния. — СПб, 1890. Архівавана 7 лістапада 2021 года.
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. Архівавана 16 чэрвеня 2017 года.