Выбухі ў Абхазіі (2008)
Выбухі ў Абхазіі | |
---|---|
Месца нападу |
Абхазія |
Мэта нападу | запалохванне мясцовага насельніцтва |
Дата |
чэрвень—ліпень 2008 |
Спосаб нападу | выбухі бомбаў |
Загінулыя | 4 |
Параненыя | 18 |
Колькасць тэрарыстаў | невядома |
Падазраваныя |
Грузія (па заяве Абхазіі) Абхазскія злачынныя арганізацыі (па заяве Грузіі) |
Выбухі ў Абхазіі 2008 года — серыя тэрактаў на тэрыторыі часткова прызнанай дзяржавы Рэспубліка Абхазія ў перыяд з чэрвеня па ліпень 2008 года, у выніку якіх загінулі 4 чалавекі і паранены 18.
Выбухі
[правіць | правіць зыходнік]18 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]18 чэрвеня дзве бомбы, з інтэрвалам у 5 хвілін, падарваліся на чыгуначных шляхах ў ваколіцах абхазскай сталіцы горада Сухумі. Ад выбухаў ніхто не пацярпеў, але ўчастак чыгуначнай дарогі, дзе адбыўся тэракт, апынуўся пашкоджаным[1].
29 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]29 чэрвеня дзве бомбы, таксама з інтэрвалам у 5 хвілін, выбухнулі ў цэнтры Гагры, параніўшы 6 чалавек. Першы выбух адбыўся недалёка ад рынку, другі каля супермаркета[2]. Адна 38-гадовая жанчына атрымала аскепкавае раненне ў вока і была адпраўлена на лячэнне ў адну з бальніц Сочы (Расія)[3].
30 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]30 чэрвеня адбылося два выбухі ў цэнтры Сухумі, ад якіх пацярпелі 6 чалавек. Абодва выбухі адбыліся недалёка ад рынку. Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў Абхазіі, выбуховыя прылады не ўтрымлівалі аб’ектаў, генерыруючых аскепкі, што кажа аб тым, што мэтай выбухаў было запалохванне насельніцтва[4]. Чацвёра з шасці пацярпелых тэрмінова дастаўлены ў Сухумскую гарадскую клінічную бальніцу[5].
2 ліпеня
[правіць | правіць зыходнік]2 ліпеня аўтамабіль, мінуўшы пост МУС Грузіі, наблізіўся да пазіцый расійскіх міратворцаў. На адлегласці прыкладна 300 метраў з машыны быў выкінуты аб’ект, які пасля выбухнуў. Затым машына разгарнулася і бесперашкодна праехала міма паста грузінскай паліцыі. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў[6].
6 ліпеня
[правіць | правіць зыходнік]6 ліпеня, у 22:58 па мясцовым часе, у адным з кафэ горада Галі выбухнула бомба, у выніку чаго загінулі чацвёра, шэсць чалавек атрымалі раненне. У ліку загінулых былі выконваючы абавязкі начальніка Галійскага аддзялення службы бяспекі Абхазіі, супрацоўнік памежнага ўпраўлення Абхазіі, перакладчык місіі ААН у Грузііўу Гальскім раёне і адзін мясцовы жыхар. Пацярпелыя былі размеркаваны паміж бальніцамі Галі і Сухумі[7][8][9].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У адказ на выбухі 29 і 30 чэрвеня Абхазія 1 ліпеня закрыла мяжу з Грузіяй[10]. Жыхары Гальскага раёна, якія знаходзіліся ў той момант у Грузіі, на працягу трох дзён вярнуліся на радзіму[11].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Абхазскі ўрад абвінаваціў Грузію ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні ўсіх 7 тэрактаў[12]. У Сухумі назвалі выбухі 18 чэрвеня тэрарыстычным актам супраць расійскіх грамадзян, якія нядаўна пачалі рамантаваць ўчастак Сухумі—Ачамчыра на абхазскай чыгунцы ў шкоду Грузіі[1]. Выбухі 29 і 30 чэрвеня таксама былі названы тэрарыстычнымі актамі, учыненыя з мэтай «падрыву рэпутацыі Абхазіі ў турыстычнай сферы»[13]. Таксама Абхазія абвінаваціла Грузію ў дзяржаўным тэрарызме[7].
Грузінскі бок катэгарычна адпрэчыў абвінавачванні Абхазіі. Міністр абароны Давід Кезерашвілі заявіў, што ўсе абвінавачванні з’яўляюцца «несур'ёзнымі». Афіцыйны Тбілісі заявіў, што выбухі былі вынікам барацьбы за ўладу паміж рознымі злачыннымі групоўкамі ў Абхазіі. Дэпутат парламента Грузіі Ніка Руруа заявіў, што выбухі былі накіраваныя на «тэрор у адносінах да мясцовага насельніцтва» з мэтай узмацнення антыгрузінскіх настрояў у рэгіёне[7][12][13].
Пасля выбуху 2 ліпеня ля паста расійскіх міратворцаў памочнік камандзіра міратворчых сіл Аляксандр Дыярдзіеў абвінаваціў грузінскі бок ў тым, што ён плануе дэстабілізаваць абстаноўку вакол грузіна-абхазскага канфлікту[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б В Сухуми произошли два взрыва на ЖД . Civil Georgia (19 чэрвеня 2008).
- ↑ В результате взрывов в Гагра ранены шесть человек . Civil Georgia (29 чэрвеня 2008).
- ↑ Администрация Гагрского района выделит материальную помощь пострадавшим во время взрыва 29 июня(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
- ↑ В результате взрывов в Сухуми ранено шесть человек . Civil Georgia (30 чэрвеня 2008).
- ↑ Состояние раненых в результате взрыва 30 июня в районе Сухумского рынка - удовлетворительное(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
- ↑ а б Рядом с блокпостом российских миротворцев произошел взрыв . Civil Georgia (2 ліпеня 2008).
- ↑ а б в В Гали от взрыва погибло четыре человека . Civil Georgia (7 ліпеня 2008).
- ↑ 4 человека погибли в результате взрыва в центре города Гали(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (7 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 8 ліпеня 2008.
- ↑ Вице-президент Рауль Хаджимба призвал население Абхазии быть бдительными(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (7 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 8 ліпеня 2008.
- ↑ Сухуми перекрыл административную границу . Civil Georgia (1 ліпеня 2008).
- ↑ Ситуация в приграничном Гальском районе - стабильная(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
- ↑ а б Abkhazia Blasts Scare Tourists . Institute for War & Peace Reporting (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2008. Праверана 4 ліпеня 2008.
- ↑ а б В Абхазии произошли четыре взрыва за два дня . Civil Georgia (30 чэрвеня 2008).