Вуліца Яўгена Сверсцюка (Кіеў)
Яўгена Сверсцюка [[Кіеў|Кіеў]] | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | [[Кіеў|Кіеў]] |
Раён | Дняпроўскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Левабярэжная, Браварскі праспект-1, Браварскі праспект-2 |
Электрычка | Кіеўская Русанаўка |
Аўтобусныя маршруты | 42, 87 |
Маршрутнае таксі | 542 |
Ранейшыя назвы | 3-га Інтэрнацыяналу, Марыны Расковай |
Назва ў гонар | Сверсцюка Я.А. |
Паштовы індэкс | 02002 і 02660 |
Рух | двухбаковы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Яўгена Сверсцюка (укр.: Ву́лиця Євге́на Сверстюка́) — вуліца ў Дняпроўскім раёне горада Кіева, жылы масіў Левабярэжны (гістарычная назва — Мікольская Слабодка). Пралягае ад Браварскага праспекта да бульвара Вярхоўнай Рады.
Далучаюцца вуліцы Раісы Акіпнай, Аванеса Туманяна, Пляханава (двойчы) і чыгунка (пераезд, зараз зачынены).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца ўзнікла ў 1-й чвэрці XX стагоддзя, была часткай вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу (разам з праспектам Міру, вуліцамі Пражскай і Барыспальскай).
У 1955 годзе была перайменаваная ў вуліцу Марыны Расковай, у гонар савецкай лётчыцы-штурмана, Героя Савецкага Саюза Марыны Расковай.
Сучасная назва ў гонар украінскага пісьменніка і дысідэнта Яўгена Сверсцюка — з 2015 года.
Установы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная інспекцыя па кантролі за цэнамі
- Асацыяцыя ўкраінскіх банкаў
- Дзяржаўны інстытут комплексных тэхніка-эканамічных даследаванняў
- Украінскі навукова-даследчы цэнтр фармацыі Мінздароўя Украіны
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]У доме № 8[1] да сваёй смерці 1 снежня 2014 жыў украінскі пісьменнік і дысідэнт Яўген Сверсцюк. Пасля яго смерці Украінскі інстытут нацыянальнай па��яці прапанаваў перайменаваць вуліцу Марыны Расковай у яго гонар[2].
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Від на пачатак вуліцы і яе скрыжаванне з вуліцай Раісы Акіпнай (адыходзіць направа)
-
Транспартны паток каля станцыі метро «Левабярэжная» на скрыжаванні з вуліцай Раісы Акіпнай
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://telespravka.com/ukraina/kiyevskaya-oblast/stolitsa-ukrainy/kiyev?street=%D0%E0%F1%EA%EE%E2%EE%E9+%CC.+%F3%EB.&house=8&sort=0&page=15 (недаступная спасылка)
- ↑ У Києві має бути вулиця Сверстюка - Інститут національної пам’яті (недаступная спасылка) Архівавана 5 сакавіка 2016.