Вуліца Свярдлова (Гродна)
Вуліца Свярдлова Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская. Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага. Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з XV стагоддзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў, які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы XVIII стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскай[1][2].
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы. Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-1970-я гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы.
Зноскі
- ↑ Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Архівавана 26 лютага 2020.
- ↑ Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Свярдлова (Гродна)