Вуліца Вызвалення (Мінск)
Вуліца Вызвалення Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ракаўскае прадмесце |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Няміга, Фрунзенская, Юбілейная плошча |
Ранейшыя назвы | Васкрасенская, Ракаўскі завулак |
Паштовы індэкс | 220004 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Вызвалення (да 1924 года — Васкрасенская, Ракаўскі завулак) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Перасякае вуліцу Ракаўскую і з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Будынкі пад № 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 11, 13 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яшчэ адзін будынак, № 4, перанесны ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Вызвалення існуе толькі ў відзе невялікага фрагмента — ад вуліцы Ракаўскай да Замкавай. Да 1924 г. насіла назву — Васкрасенская і ішла ад Замкавай да вул. Нямігскай (Нямігі)[2]. Васкрасенская вуліца вяла ў адну са старажытных частак горада — Пятніцкі канец, ці Татарскае прадмесце[3].
У XVI—XVIII стст. на захад ад Ракаўскага завулка праходзіў земляны вал, які акружаў старую частку Мінска.
Забудова выліцы сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[3]. Па правым яе боку вуліцы была калісьці алея таполяў, асобныя дрэвы якой захоўваліся яшчэ да 1920-х гадоў. Левы бок у канцы XIX ст. быў забудаваны шматпавярховымі цаглянымі дамамі[2].
У 1924 годзе была пераназвана ў вуліцу Вызвалення: «З Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй непарыўна звязана вызваленне працоўных ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, і адна з вуліц, якая злуча��а стары горад з былой Татарскай слабадой (былая Васкрасенская), атрымала назву вуліцы Вызвалення»[2].
З 1980-х гадоў раён добраўпарадкоўваюць і рэканструююць, у выніку чаго былі разбураны тры гістарычныя будынкі на рагу з вуліцай Замкавай[2].
У снежні 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел анансаваў будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ побач з будынкам Мінскага епархіяльнага кіравання. У пачатку сакавіка 2016 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект[4].
26 сакавіка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел накіраваў ліст да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з просьбай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення[5]. У лісце за подпісам мітрапаліта Паўла адзначаецца, што на месцы будучага будаўніцтва адзін будынак знаходзіцца ў аварыйным стане (№ 6), а іншы — у руінаваным (№ 6а). Таксама гаворыцца , што гэтыя аб'екты не эксплуатаваліся больш 25 гадоў, існуе пагроза абвальвання і нават падзення на праезную частку[4], і што яны быццам бы «не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці»[5].
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначае, што для выключэння аб'ектаў з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь варта звяртацца не да віцэ-прэм'ера, а ў Міністэрства культуры з навуковым абгрунтаваннем таго, што ў аб'ектаў адсутнічаюць ці страчаны рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пасля гэтага Навукова-метадычная рада пры ведамстве прымае толькі рэкамендацыйнае заключэнне, якое перадаецца на разгляд у Савет Міністраў. І толькі ўрад сваёй пастановай можа вывесці аб'екты са спісу. Таксама ён паведаміў, што зямельны ўчастак з гэтымі будынкамі досыць даўно знаходзіцца ў карыстанні БПЦ[4]:
«Гэтыя будынкі даўно дэградуюць, але экзархат нічога не зрабіў для падтрымкі іх звычайнага тэхнічнага стану. Гэта значыць гэтыя збудаванні наўмысна ігнараваліся, каб потым апеляваць да іх тэхнічнага стану, вывесці іх з дзяржаўнага спісу і пачаць новае будаўніцтва»
30 сакавіка 2016 года глава БПЦ заявіў пра пошук інвестара для ўзвядзення комплексу і новага храма[4].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — Дом Саколіна. Двухпавярховы цагляны будынак узведзены ў канцы XIX ст.[6] або ў 1913 г., і стаяў напачатку вул. Васкрасенскай. Да гэтага, у 1906 г. ён выкупіў участак зямлі, але будаўніцтва не вёў[2]. Рэканструяваны ў 1998 годзе[6]. Была ўзведзена частка дома ў прасторы паміж будынкамі № 3 і № 5, зроблена арка з убудаванай лесвіцай на другі паверх, зроблена сучаснае ўнутранае аздабленне, усталявана каваная агароджа пад'езда і казырок над ім, зроблена мансарда і інш[2]. Належыць кампаніі Zentability investments B.V.[6]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001. У канцы ХХ у. асабняк рэканструявалі: узвялі
- № 5 — аднапавярховы драўляны будынак канца XIX — пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1999 годзе[6]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 7 — чатырохпавярховы цагляны будынак пачатку XIX ст.[6] з цэглы. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 9 — трохпавярховы цагляны будынак канца XIX ст.. Перабудаваны ў 1930 годзе.[6] Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 11 — трохпавярховы цагляны будынак пачатку XX ст. Перабудаваны ў 1930 годзе[6]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 13 — двухпавярховы будынак канца XIX ст.[6]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 15 (Ракаўская № 20) -
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 4 — У 1985 г. падчас правядзення будаўніцтва другой лініі метро ўзнікла праблема захавання гэтага драўлянага будынка. Знайшлі адзіны магчымы на той час варыянт захавання: разабраць і перавезці помнік у рэспубліканскі музей народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам[7][8].
- № 6а — будынак канца XIX ст.[6]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- № 6 — будынак канца XIX ст.[6]. Складаецца з двух аб'ёмаў. Першы аб'ём трохпавярховы мураваны, другі - двух павярховы (першы паверх мураваны, другі драўляны)[3]. Паводле меркавання старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, будынак уяўляе сабой класічны аднапавярховы дом сядзібна-палацавага тыпу XIX стагоддзя[9]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001.
- Васкрасенская царква стаяла паміж старадаўнімі дамамі № 6 і 8. Існаванне царквы пачынаючы з канца 18 стагоддзя пацвярджаюць шматлікія архіўныя дакументы і пазначэнне на планах горада. Спецыялістамі Архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры праведзены аналіз шэрагу крыніц і бібліяграфіі, на падставе якога лакалізована месцазнаходжання Васкрасенскай царквы і зроблена яго прывязка да сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, у выніку чаго зроблена выснова аб магчымасці пазначэння на мясцовасці контураў плана царквы[10].
- № 8 — будынак, узведзены ў пасляваенны перыяд[11]. Паводле меркавання старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, будынак уяўляе сабой тыповы эклектычны двухпавярховы жылы гарадскі дом другой паловы XIX стагоддзя[9]. Некаторы час у будынку знаходзіўся ваенкамат Цэнтральнага раёна, пасля будынак пуставаў. У 2012 годзе здарыўся пажар, віноўнікам якога палічылі бяздомнага. Цяпер у аварыйным стане. Па пастанове Савета Міністраў ад 23 жніўня № 814 будынак па вуліцы Вызвалення, 8 выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей. У Міністэрстве культуры тлумачыць гэта тым, што сумяшчэнне архіўных планаў забудовы ўчастка ў ХІХ стагоддзі, прыведзеных да адзінага маштабу, даказала, што будынак святара ХІХ стагоддзя, які быў знішчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны, не мае дачынення да сучаснага будынку[12].
- № 10 — Мінскае Епархіяльнае ўпраўленне Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- На скрыжаванні з вул. Ракаўская — невялікая зялёная зона.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б в г д е Улица Освобождения Архівавана 19 мая 2014.
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ а б в г "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ а б Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ
- ↑ а б в г д е ё ж з і Гісторыка-культурная спадчына Цэнтральнага раёна Архівавана 29 сакавіка 2013.
- ↑ Чаму знікае беларускае аблічча гарадоў?(недаступная спасылка)
- ↑ Праблемы захавання архітэктурна-будаўнічай спадчыны. Аляксандр Лакотка
- ↑ а б Грамадскасць пачулі і падтрымалі
- ↑ Прапанова да Мінскай епархіі Архівавана 22 ліпеня 2017.
- ↑ У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак
- ↑ У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Вызвалення (Мінск)