Перайсці да зместу

Вуліца Арама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Арама
Ерэван
арм.: Արամի փողոց
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1,65 км
Шырыня 10 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Арама (арм.: Արամի փողոց) — вуліца ў цэнтральнай частцы Ерэвана, (Рэспубліка Арменія). Вуліца носіць імя палітычнага дзеяча Першай Рэспублікі Арменіі Арама Манукяна, які ў перыяд з 1918 па 1919 год займаў пасты міністра ўнутраных спраў, працы і абароны.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Арама пачынаецца ад вуліцы Ханджана, на скрыжаванні з якой знаходзіцца самы вялікі блышыны рынак Ерэвана, Вернісаж, і сканчаецца ля галоўнага аддзялення Пошты Арменіі. У гады знаходжання Арменіі ў складзе Расійскай Імперыі вуліца звалася Царскай.

З’яўляецца адной з найстарэйшых вуліц сучаснага Ерэвана і адной з нешматлікіх, на якіх захаваліся дасавецкія будынкі. Аднак цэнтральнае размяшчэнне вуліцы робіць яе прывабнай для фундатараў, якія ў 2000-я гады куплялі землі і будынкі на вуліцы Арама і разгортвалі там будаўнічыя працы, што прывяло да масавага знішчэння гістарычнай забудовы.

Арам Манукян жыў у доме № 9, які не захаваўся, аднак аднаўленне дома з’яўляецца часткай праграмы «Новы Ерэван»[1].

На вуліцы Арама знаходзяцца наступныя аб’екты:

Вуліца з’яўляецца аднабаковай пешаходна-транспартнай, з дзвюма палосамі. На вуліцы знаходзіцца Станцыя метро Плошча Рэспублікі. Вуліца закрыта для аўтобусаў і іншых відаў грамадскага транспарту.

Зноскі