Востраў Сен-Луі
Востраў Сен-Луі (фр.: Île Saint-Louis), таксама востраў Св. Людовіка — меншы з двух, што захаваліся, астравоў Сены ў Парыжы. Адміністрацыйна адносіцца да IV акругі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад суседняга вострава Сітэ, гісторыя якога бярэ пачатак у Антычнасці, Сен-Луі д��ўгі час заставаўся незаселеным. Ён складаўся з двух маленькіх астравоў (Île aux Vaches і Île Notre Dame), падзеленых рукавом ракі. Гэтыя астраўкі належалі сабору Парыжскай Божай Маці і выкарыстоўваліся для выгану жывёлы. Сюды прыходзілі прачкі сціраць бялізну і дуэлянты для правядзення дуэляў.
У 1614 годзе па ўказу Людовіка XIII інжынер Крыстаф Мары пачаў уладкоўваць востраў: канава была засыпана, набярэжныя ўмацаваны. Былі пабудаваны масты да берагоў Сены. Мост, які злучае Сен-Луі з парыжскім кварталам Марэ, дагэтуль носіць імя забудоўшчыка — мост Мары. Ён быў пабудаваны ў 1635 годзе і быў забудаваны жылымі дамамі, як гэта было прынята ў тыя часы.
Тэрыторыя вострава была першапачаткова выкарыстана для ўзвядзення дамоў рамеснікаў і гандляроў. Аднак з 1638 года, па заканчэнні спрэчак з духавенствам, тут таксама размясціліся больш багатыя гараджане. Застройка вострова вялася па строгаму з яго прамымі вуліцамі. Большасць «атэляў» (прыватных асабнякоў) былі пабудаваныя па праектах дынастыі архітэктараў Лево. Адным з такіх асабнякоў з'яўляецца Атэль Ламбер, у якім у свой час пражывалі такія вядомыя людзі, як Вальтэр, Жан Жак Русо і барон Гі дэ Ротшыльд.
У 1726 годзе востраў атрымаў сваю назву ў гонар Людовіка IX, які быў абвешчаны святым. Падчас Французскай рэвалюцыі востраў быў перайменаваны ў востраў Братэрства (ад фр.: Île de la Fraternité), аднак затым зноў вярнуўся да імя Сен-Луі.
Сёння на востраве пражываюць найбагацейшыя людзі Парыжа.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Сен-Луі-ан-л’Іль, па праекце Франсуа Лево
- Атэль Ламбер (1 quai d’Anjou/2 rue Saint-Louis en l'Île), адбудаваны ў 1640—1644 гадах Луі Лево
- Атэль Лазен (17 quai d’Anjou), пабудаваны ў 1656—1657 гадах па праекце Луі Лево, раней належаў сям'і Рышэльё. У XIX стагоддзі тут збіраўся «Клуб Асасінаў», заснаваны Тэафілем Гацье, Шарлем Бадлерам і мастаком Буасарам. Членамі клуба таксама лічыліся Анарэ дэ Бальзак, Аляксандр Дзюма, Дэлакруа і Жэрар дэ Нэрваль.
- Атэль Лево (3 quai d’Anjou), быў пабудаваны Луі Лево
- Кафэ Berthillon (29/31 rue Saint-Louis-en-l'Île) славіцца сваім марожаным
Знакамітыя жыхары вострава
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Сен-Луі на Вікісховішчы |
- Філіп дэ Шампень, мастак (як мяркуецца, у асабняку 15 quai Bourbon)
- Абрахам Бос, гравёр
- Луі Лево, архітэктар (Атэль Лево, 1642—1650)
- Жан дэ Лафантэн, байкапісец (Атэль Лазен)
- Мальер, заснавальнік камедыі (Атэль Лазен)
- Жан Расін, драматург-трагік (Атэль Лазен)
- Вальтэр, філосаф (Атэль Ламбер)
- Жан Жак Русо, філосаф (Атэль Ламбер)
- Антуан-Крызастом Катрмер-дэ-Кенсі, археолаг і мастацтвазнаўца (19 quai de Bourbon, 1827 год)
- Адам Ежы Чартарыйскі, польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч (Атэль Ламбер)
- Анарэ Дам’е, мастак, скульптар і графік (9 quai d’Anjou, 1846—1863 гады)
- Шарль Бадлер (у 1842 пражываў на quai de Béthune, затым у Атэлі Лазен, 1843—1845)
- Марыя Кюры-Складоўская, хімік і фізік (36 quai de Béthune)
- Элена Рубінштэйн, заснавальніца касметычнай лініі (24 quai de Béthune)
- Леан Блюм, палітык (25 quai de Bourbon)
- Жорж Пампіду, прэзідэнт Францыі (24 quai de Béthune)
- Луі дэ Фюнес, камічны акцёр (24 quai de Béthune)
- Ралан Дзюма, палітычны дзеяч
- Жан-Клод Брыялі, акцёр тэатра і кіно