Ворас
Выгляд
Ворас | |
---|---|
грэч. Βόρας | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 524[1] м |
Адносная вышыня | 1 758 м |
Размяшчэнне | |
40°56′32″ пн. ш. 21°48′17″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́рас (грэч. Βόρας), Ніджэ (макед.: Ниџе) — горы на граніцы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Самы высокі пік — Каймакчалан вышынёй 2524 метраў. Па назве піка Каймакчалан, часта так называюць і саму гару, асабліва ў Грэцыі.
Па месцазнаходжанню і геалагічным складзе гара падобная да гор Якупіца і Баба. Утварылася ў эру палеазою, а ў найвышэйшым пункце мае вапняк часоў мезазою. Гора Ніджэ вядомая багатай фаўнай. Тут існуе шмат відаў жывёл, якія сустракаюцца як у Міжземнамор’і, так і ў Паўночнай Еўропе.
Гара таксама звязаная з балгарскай гісторыяй. У час Першай сусветнай вайны балгарская армія ваявала на Каймакчалане з войскамі Антанты.
Адна з вяршынь горнага храбта вышынёй 1187 метраў называецца Казіякас грэч. Κόζιακας).
Зноскі
- ↑ Греция : Справочная карта : Масштаб 1:1 000 000 / гл. ред. Я. А. Топчиян; ред.: Г. А. Скачкова, Н. Н. Рюмина. — М.: Роскартография, Омская картографическая фабрика, 2001. — (Страны мира «Европа»). — 2000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Евгений Динчев, Петр Атанасов. Высокие горы Републики Македония, Путеводитель. — София, 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ворас