Перайсці да зместу

Вольга Міхайлаўна Барысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Міхайлаўна Барысевіч
Дата нараджэння 4 ліпеня 1903(1903-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1947(1947-09-13) (44 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Спектаклі гл. тэкст

Вольга Міхайлаўна Барысе́віч (4 ліпеня 1903, г. Порт-Артур — 13 верасня 1947) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр[2].

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. З 1926 артыстка БДТ-2 (цяпер тэатр імя Я. Коласа). З 1931 года рэжысёр-асістэнт Беларускай студыі оперы і балета, з 1933 года рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2].

Паставіла оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік  (руск.)» Дж. Расіні (1934), «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана  (руск.)» Ж. Афенбаха (1941), «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1945), «Русалка  (руск.)» А. Даргамыжскага (1946)[2]. Была суаўтарам лібрэта оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова[3].

Работы Барысевіч адрозніваліся пошукамі сцэнічнай формы, яркай творчай фантазіяй[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — БеларусцыМн.: 1996. — С. 333. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
  2. а б в г Борисевич Ольга Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с. — 50 000 экз.
  3. Борисевич, Ольга Михайловна (режиссер ; 1903—1947) (руск.)
  • Смольскі Б. С. Барысе́віч Вольга Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 333. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Біяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
  • Смольский Б. С. Борисе́вич Ольга Михайловна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 1: А — «Глобус». — Слп. 661 — Col. 1214 — 43 000 экз.