Войскі з рогам
Выгляд
| ||
Казімір Альхімовіч | ||
Войскі з рогам. 1907 | ||
польск.: Wojski z rogiem | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 108 × 65,5 см | |
Lewben Art Foundation[d] |
«Войскі з рогам» (польск.: Wojski z rogiem) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1907 годзе. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», якая была напісана Адамам Міцкевічам ў 1832—1834 гг. Памер карціны — 108 × 65,5 см.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]За аснову для карціны быў узяты эпізод «На паляванні», дзе знакаміты Войскі трубіць у рог, абвяшчаючы пра паляўнічае шэсце, мастак падае шляхціца спіною да гледача, што пазбаўляе вобраз канкрэтных індывідуальных рысаў, але падае яму абагульнены сэнс уладара пушчы[1][2].
Зноскі
- ↑ Muzyka i taniec w malarstwie polskim (8 жытня 2012).
- ↑ Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 364 с. — ISBN 985-6638-35-6. Архівавана 7 кастрычніка 2008.