Перайсці да зместу

Васіль Уладзіміравіч Пукіраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Уладзіміравіч Пукіраў

Васіль Уладзіміравіч Пукіраў (руск.: Василий Владимирович Пу́кирев, 1832, с. Лужнікі, Тульская губерня — 13 чэрвеня 1890) — расійскі жывапісец.

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, чкульптуры і архітэктуры ў 1847-58 гадах, у 1861-73 гадах выкладаў у гэтым вучылішчы (з 1863 года прафесар). У 1850-я гады працаваў пераважна ў жанры партрэта, пазней звярнуўся да жанравага жывапісу «Няроўны шлюб» (1862), «Збор нядоімак» (1869-70), «Патрава» (1870), «Прыём пасагу па роспісе» (1873) і інш.

Зноскі