Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў
Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1969 (75 гадоў) |
Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў (партызанскія мянушкі Уладзіміраў, Стары, 15 снежня 1893, вёска Ерашоўка, Крупскі раён — 28 лютага 1969) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1917 года ў Чырвонай гвардыі, камандзір атрада. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір партызанскага атрада на Беларусі. Член РСДРП(б) з 1917. З 1919 у Чырвонай Арміі, камісар палка, памочнік камісара, камісар брыгады. З 1921 намеснік камандзір асобнага батальёна партызанскага злучэння на Далёкім Усходзе. З 1942 на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У партызанах з чэрвеня 1942: камандзір атрада, у жніўні 1942 — маі 1943 партызанскай брыгады «Стары», у кастрычніку — снежні 1942 член падпольнага міжрайпартцэнтра Барысаўскай зоны. У 1943 арыштаваны і да 1948 знаходзіўся ў турме, рэабілітаваны ў 1955. У 1948—57 на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобласці. Член ЦК КП(б)Б у 1932—37. Яго імем на��вана вуліца ў Барысаве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.