Васіль Парфіравіч Трунтаеў
Васіль Парфіравіч Трунтаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1883 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | УКП(б) (1918) |
Васі́ль Парфі́равіч Трунта́еў (1883, в. Сасноўка Саратаўскай губерні — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і слесара, рускі[1].
Навучаўся ў тэхнічным чыгуначным вучылішчы[1].
У 1900 годзе вёў рэвалюцыйную работу сярод навучэнцаў у г. Ялец (Арлоўская губерня), у 1901—1905 гадах у чыгуначным дэпо Тамбоўскай губерні. У 1908 годзе быў арыштаваны і асуджаны.
У 1924 годзе быў загадчыкам Арганізацыйнага аддзела Віцебскага губернскага камітэта РКП(б).
З 4 лютага — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).
У маі 1924 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Трунтаеў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-размеркавальнага аддзела ЦК КП(б) Беларусі.
14 лістапада 1924 года быў выведзены са складу Сакратарыята і бюро ЦК КП(б) Беларусі[2].
Далейшы лёс невядомы.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1924).