Перайсці да зместу

Васількі (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Васількі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Чухвары
Насельніцтва
  • 117 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211332
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212870026
Васількі на карце Беларусі ±
Васількі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Васількі (Віцебскі раён)
Васількі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Васількі (Віцебскі раён)

Васількі́[1] (трансліт.: Vasiĺki, руск.: Васильки) (да 30 ліпеня 1964 года Чухвары́[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы захад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.

Вядома з 16 стагоддзя пад назвай Чухвары ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Сапегаў. У 1591 годзе вёска, уласнасць аршанскага падкаморыя Рыгора Сапегі. У 18 стагоддзі вёска Чухварава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 стагоддзі ў Астравенскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да праваслаўнага Дарагакупскага прыхода Праабражэнскай царквы. Працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін, млын. У 1909 годзе мела 317 дзесяцін зямлі, належала Навасёлкаўскай сельскай грамадзе. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе арганізаван�� калгас «Прафінтэрн», у ім працавала кузня. У 1936 годзе ў Васількі пераселены жыхары вёсак Бутрымаўкі, Тамашэнкі-1 і Тамашэнкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія знішчылі тут 28 двароў. На франтах загінулі 44 жыхары і 4 у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба КСУП «Прагрэс».

  • 13 двароў, 121 жыхар (1785)
  • 37 двароў, 248 жыхароў (1909)
  • 69 двароў, 292 жыхары (1926)
  • 81 двор, 234 жыхары (1941)
  • 60 двароў, 203 жыхары (1969)
  • 66 гаспадарак, 150 жыхароў (2003)
  • 49 гаспадарак, 84 жыхары (2018)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе працаваў сельскі клуб-бібліятэка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).