Вальдэмар Поўльсен
Вальдэмар Поўльсен | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, тэхнік |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1942[2][4] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Christian Poulsen[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Вальдэмар Поўльсен (дацк.: Valdemar Poulsen, 23 лістапада 1869, Капенгаген — 23 ліпеня 1942, Нью-Ёрк) — датскі фізік, інжынер. Распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот у 1899 году.
Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсенам у пачатку 1898 года. Першы прыбор меў назву тэлеграфон і выкарыстоўваў металічны (стальны) дрот у якасці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналагавага запісу гуку не змяніўся: з узмацняльніка сігнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой са сталай хуткасцю перасоўваецца носьбіт (стужка ці дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукавому сігналу. Пры прайграванні гуку носьбіт з той жа хуткасцю працягваецца ўздоўж галоўкі, якая грае, індуцыруючы ў ёй слабы электрычны сігнал, які пасля ўзмацнення падаецца на гучнагаварыцель.
Патэнт на тэлеграфон Поўльсен атрымаў у 1898 году. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках.
У 1908 году Поўльсен распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазней быў названы яго імем. Памёр на 73-ем гаду жыцця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 году была выпушчана паштовая марка ў гонар Поульсэна.
-
Тэлеграфон Поульсэна
-
Патэнт ЗША Поульсэна на запісваючую прыладу на магнітным дроце
Зноскі
- ↑ Valdemar Poulsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Valdemar Poulsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е (unspecified title) Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ Valdemar Poulsen // Dansk Biografisk Lexikon
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() | |
---|---|
![]() |
![]() |
- «1898 — 1998 Архівавана 21 студзеня 2013. Poulsen’s patent». 100 гадоў магнітнага запісу.
- Katz, Eugenii, «Біяграфія». Biosensors & Bioelectronics.
- Poulsen, Valdemar, «U.S. Patent 661 619 Method of Recordings and Reproducing Sounds or Signals». Magnetic Tape Recorder.
- 1900 World Exposition recording of Emperor Franz Joseph of Austria by means of Poulsen’s telegraphone.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Даніі
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Вынаходнікі Даніі