Валерый Фёдаравіч Шкаруба
Валерый Фёдаравіч Шкаруба | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1957 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2020 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | рэалістычны пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | магічны рэалізм[2] |
Вядомыя працы | «Белае змярканне» (1991); «Восеньскае святло» (2002); «Халоднае лета» (2004); «Чорны лес» (2007); «На вятры» (2013) |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валерый Фёдаравіч Шкаруба (10 снежня 1957, Барысаў, Мінская вобласць, БССР — 19 лістапада 2020, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 снежня 1957 года ў Барысаве. З дзяцінства быў прывучаны да цяжкай сялянскай працы, а яго бацькі і дзяды ўсе моцна былі звязаны з працай на зямлі[3].
У шэсць гадоў Валерый узяўся маляваць, чым здзівіў сваіх бацькоў, таму што ў іх родзе ніхто такой справай не займаўся[3].
З 1965 па 1973 гады ў Барысаве займаўся ў выяўленчым гуртку Дома піянераў, а пасля тры гады ўдасканальваў сваё майстэрства ў студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ў Барысаве. Пра той час юнацтва Валерый Шкаруба адзначыў: «Вельмі дапамагло мне тое, што ў Барысаве была адкрыта студыя выяўленчага мастацтва. Я меў магчымасць атрымаць першапачатковую мастацкую адукацыю. У мяне былі добрыя настаўнікі, энтузіясты сваёй справы»[4]. У 1975 г. скончыў сярэднюю школу № 16 горада Барысава.
У 1975—1981 гадах вучыўся і скончыў дызайнерскае аддзяленне[5] Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску.
Валерый Шкаруба пачаў свой творчы шлях як дызайнер ЭВМ у НДІ ЭВМ у Мінску, дзе працаваў дзесяць гадоў: ён распрацоўваў знешні выгляд першых камп’ютараў і меў шэраг прамысловых вынаходніцтваў[4]. Праца прамысловага дызайнера яго не задавальняла, таму штовечар ён займаўся жывапісам, кіраваў дзіцячай мастацкай студыяй[4]. Да тагож, было складана сумяшчаць працу і творчасць, бо яго вабіў жывапіс. З 1984 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках у Беларусі і за яе межамі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Памёр 19 лістапада 2020 года ў Мінску[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дачка — Вольга Валер'еўна Шкаруба (1990 г. нар.) скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, таксама стала мастачкай[7].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валерый Шкаруба працаваў у станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа. Пра свой выбар мастак адзначыў: «Мяне часта пытаюцца, чаму пішу толькі пейзажы. Былі ў маёй творчай біяграфіі і партрэты, і нацюрморты. Але „сціплы“ беларускі краявід бліжэй майму душэўнаму стану, светаадчуванню. Каб зразумець гэта, трэба зазірнуць у дзяцінства. Мне пашчасціла: маленства прайшло на ўскрайку Барысава, у прыватным доме. Я жыў у амаль вясковым асяродку. Побач — Бярэзіна, лес, палі. Шмат і з асалодай пісаў навакольныя краявіды.»[4].
Складовымі рысамі манеры пісьма мастака з’яўляюцца скрупулёзная тэхніка алейнага жывапісу, лесіроўка, тонкая прапрацоўка формы, гарманічнасць у святле і колеры, глыбокая пераменнасць святлопаветранай атмасферы[8]. Галоўныя сюжэты яго карцін — таямнічыя лясы, ціхія рэчкі, заснежаныя палі, вясковыя пралескі, драўляныя хаты на фоне лірычных краявідаў, дарогі Беларусі, якія зафіксаваны на палатне заўсёды бязлюднымі і ў памежныя станы ў прыродзе: восень, вясна, вечар, туман, змярканне, апошні прамень сонца, час перад узыходам сонца і г.д.[9]
Мастак ў 2015 годзе адзначыў пра сваю творчасць: «Менавіта Барысаўшчына стала для мяне кропкай адліку, якая ператварылася ў доўгую лінію эстэтыкі, заснаванай на пейзажным жывапісу. Мае працы — гэта ціхая песня ў славу Беларусі»[10].
Мастацтвазнавец Кацярына Ізафатава ахарактарызавала магію карцін Валерыя Шкарубы так: «у іх ёсць асаблівая філігранная індывідуальна-непаўторная пластыка, што гіпнатызуе і дзякуючы якой някідкія пейзажныя матывы беларускай зямлі зменьваюцца і ўспрымаюцца як фрагменты Вечнасці. Уменне ствараць „высокую прастату“, здольнасць Малое пераўтварыць у Вялікае, пагрузіць гледача ў глыбіннае ўспрыманне Часу, якое цяжка перадаць словамі, — вось што робіць почырк майстра пазнавальным з першага погляду»[5].
Мастацтвазнавец Валерый Жук заўважае: «У творах В. Шкарубы дзіўным чынам спалучаюцца аскетычнасць колеравага вырашэння і графічная дакладнасць ліній, што абумоўлівае хіст��асць і няўлоўнасць выяўленага стану. Тонкія градацыі амаль манахромнага каларыту набываюць пераканаўчую праўдзівасць, даюць адчуванне каляровасці, узнаўляюць прастору, вільготнае восеньскае паветра, туманную смугу сырой халоднай раніцы. Мікракосмас і макракосмас нібы выраўноўваюцца ў правах, становяцца аднолькава каштоўнымі для нашага ўспрымання і важнымі ў іерархіі прыродных матываў»[4].
Мастацкія творы Валерыя Шкарубы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь («Белае змярканне» (1991), «Восеньскае святло» (2002) і інш.), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Нямецкім федэральным банку (Лейпцыг, Германія), Музеі мастацтваў «Джынтай» (Пекін, Кітай), Музеі замежнага мастацтва Міністэрства культуры Кітая (Кітай) і інш.[11], а таксама ў прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Італіі, Германіі, Бельгіі, Грэцыі, Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Польшчы, Турцыі, Кітая, Расіі, Японіі.
У 1997 годзе Мерэт Меер-Грабер, якая з’яўляецца ўнучкай Марка Шагала і віцэ-прэзідэнтам Камітэта Марка Шагала, набыла на выстаўцы ў гонар 40-годдзя Валерыя Шкарубы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь карціну мастака «Белае змярканне» (1991)[12] і ў 1998 годзе падаравала гэты твор Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь, калі даведалася, што ў мастацкім музеі ў Мінску няма ніводнай карціны Валерыя Шкарубы[5].
20 лістапада 2015 года ў Барысаве на другім паверсе цэнтральнай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева адбылося ўрачыстае адкрыццё карціннай галерэі Валерыя Шкарубы. У памяшканні агульнай плошчай 130 квадратных метраў было выстаўлена 30 карцін, якія Валерый Шкаруба перадаў у дар роднаму гораду[13].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- персанальныя
- 1991 — Палац мастацтваў (Мінск, Беларусь)
- 1997 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь; да 40-годдзя мастака)
- 2002 — Галерэя «EXMA» (Кальяры, Італія)
- 2004 — Рым, Аоста (Італія)
- 2005 — Палац Медычы (Сан-Лео, Італія)
- 2005 — Галерэя «Берман», (Турын, Італія)
- 2006 — Галерэя «MITSUCOSHI» (Сэндай, Японія)
- 2006 — Палац Хофбург (Вена, Аўстрыя)
- 2007 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 2017 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- удзел
- 1990 — Мастацтва Беларусі (ААН, Нью-Ёрк, ЗША)
- 1999 — Вена, Лінц (Аўстрыя)
- 2000 — Еўрапарламент (Брусель, Бельгія)
- 2000 — Галерэя «Брамантэ» (Рым, Італія)
- 2001 — Музей мастацтваў (Пекін, Кітай)
- 2002 — Зала Кардэна (Парыж, Францыя)
- 2003 — Бундэсбанк (Лейпцыг, Германія)
- 2004 — Дзюсельдорф (Германія)
- 2005 — 51-я Міжнародная мастацкая выстаўка «La Biennale di Venezia» (Італія)
- 2008 — Лондан (Вялікабрытанія)
- 2008 — Пекін (Кітай)
-
Валерый Шкаруба (першы злева) на фоне сваёй карціны і Віктар Шматаў (у цэнтры) — на выстаўцы «Чарнобыль вачыма беларускіх мастакоў» у Еўрапарламенце і штаб-кватэры НАТО (Брусель), фота 2000 г.
-
Валерый Шкаруба (другі справа) і Віктар Шматаў (другі злева) на выстаўцы «Чарнобыль вачыма беларускіх мастакоў» у Еўрапарламенце і штаб-кватэры НАТО (Брусель), фота 2000 г.
-
Валерый Шкаруба (першы справа) на адкрыцці юбілейнай выстаўкі Аляксандра Сільвановіча «Неба» у галерэі «Мастацтва» (Мінск, Беларусь), фота 3 верасня 2015 г.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю пейзажаў «Спрадвечнае», выкананых у 1997—2000 гадах[4],
- медаль Францыска Скарыны (2008),
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014),
- Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (2014)[14],
- Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2018)[15],
- Ордэн Францыска Скарыны (2020).
Зноскі
- ↑ https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/ushel_iz_zhizni_valeriy_shkarubo/
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20201123/1606138157-19-listapada-2020-goda-pamyor-zasluzhany-dzeyacha-mastactvau-belarusi
- ↑ а б в Беразінская, І. Пра вечнае, пра гармонію сусвету… / І. Беразінская // Новы час. — 2008. — № 43. — С. 30.
- ↑ а б в г д е Жук, В. Красамоўства маўчання Архівавана 5 сакавіка 2022.
- ↑ а б в Ізафатава, К. Магія лістапада ў «Восеньскім святле» Валерыя Шкарубы Архівавана 12 мая 2016.
- ↑ Сышоў з жыцця Валерый Шкаруба
- ↑ У галерэі «Мастацтва» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» дэбютавала студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 24-гадовая Вольга Шкаруба Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Рыбчынская, В. Валерый Шкаруба(недаступная спасылка); ВАЛЕРИЙ ФЕДОРОВИЧ ШКАРУБО Архівавана 24 красавіка 2008.
- ↑ Рыбчынская, В. Валерый Шкаруба(недаступная спасылка); Ізафатава, К. Магія лістапада ў «Восеньскім святле» Валерыя Шкарубы Архівавана 12 мая 2016.; Жук, В. Красамоўства маўчання Архівавана 5 сакавіка 2022.; ВАЛЕРИЙ ФЕДОРОВИЧ ШКАРУБО Архівавана 24 красавіка 2008.
- ↑ Платтер, О. Знакомьтесь: художник Валерий Шкарубо Архівавана 7 снежня 2016.
- ↑ Валерий Фёдорович Шкарубо // bel-art.by
- ↑ ХУДОЖНИК ВАЛЕРИЙ ШКАРУБО: «МИНСКУ НЕ ХВАТАЕТ ДУШЕВНЫХ ГОРОДСКИХ СКУЛЬПТУР» Архівавана 23 кастрычніка 2016.
- ↑ Викторова, В. В Борисове открылась картинная галерея Валерия Шкарубо(недаступная спасылка)
- ↑ В БОРИСОВЕ ОТКРЫВАЕТСЯ КАРТИННАЯ ГАЛЕРЕЯ ВАЛЕРИЯ ШКАРУБО(недаступная спасылка)
- ↑ Заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Шкаруба — ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Шкаруба : жывапіс : [альбом] / аўтар уступ. арт. В. І. Жук; пер. на бел. мову С. А. Шукан; пер. на англ. мову Т. А. Сурская; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мінск : Белпрынт, 2007. — 150 с. ISBN 978-985-459-100-1
- Беразінская, І. Пра вечнае, пра гармонію сусвету… / І. Беразінская // Новы час. — 2008. — № 43. — С. 30.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валерый Фёдаравіч Шкаруба
- акаунт Валерыя Шкарубы ў сацыяльнай сетцы // facebook.com
- Живопись Валерия Шкарубы Архівавана 7 лютага 2013. // interfax.by
- Платтер, О. Знакомьтесь: художник Валерий Шкарубо Архівавана 7 снежня 2016. // borisovnews.by
- Валерый Шкаруба(недаступная спасылка) // artbelarus.by
- Рыбчынская, В. Валерый Шкаруба(недаступная спасылка) // minsk.gov.by
- Валерий Фёдорович Шкарубо // bel-art.by
- Жук, В. Красамоўства маўчання Архівавана 5 сакавіка 2022. // kimpress.by
- Ізафатава, К. Магія лістапада ў «Восеньскім святле» Валерыя Шкарубы Архівавана 12 мая 2016. / К. Ізафатава // Алеся. — 2015. — № 11.
- В. Шкарубо. «Осенний свет» (2002) Архівавана 26 студзеня 2019. // artmuseum.by
- Викторова, В. В Борисове открылась картинная галерея Валерия Шкарубо(недаступная спасылка) // ex-press.by
- ХУДОЖНИК ВАЛЕРИЙ ШКАРУБО: «МИНСКУ НЕ ХВАТАЕТ ДУШЕВНЫХ ГОРОДСКИХ СКУЛЬПТУР» Архівавана 23 кастрычніка 2016. // minsknews.by
- ВАЛЕРИЙ ФЕДОРОВИЧ ШКАРУБО Архівавана 24 красавіка 2008. // sardegnabelarus.it
- В БОРИСОВЕ ОТКРЫВАЕТСЯ КАРТИННАЯ ГАЛЕРЕЯ ВАЛЕРИЯ ШКАРУБО(недаступная спасылка) // minsk-region.gov.by
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Ганаровыя грамадзяне Барысаўскага раёна
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Мастакі СССР
- Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці