Перайсці да зместу

Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 4 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 19 студзеня 1953(1953-01-19) (71 год)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пас. Бягомль Бягомльскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр.

Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь.

З 1979 па 1982 год праходзіў службу на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 20162019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» II і III ступені, дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.

Зноскі