Валерый Валянцінавіч Вядрэнка
Валерый Валянцінавіч Вядрэнка | |
---|---|
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | viadrenka.by |
Валерый Валянцінавіч Вядрэнка (19 жніўня 1956, Мінск) — беларускі фатограф, фотакрытык, мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каля 40 гадоў займаецца фатаграфічнай дзейнасцю, таксама жывапісам, скульптурай і кіно.
Вялікая частка фотапрац створана на мяжы фатаграфіі і выяўленчага мастацтва. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельнік калектыўных і персанальных выставаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Республікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Дзяржаўным гістарычна-культурным запаведніку «Заслаўе», Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Іспаніі, ЗША.
Аўтар фотаальбома «Лошыцкі дыярыуш»[1].
Зноскі