Перайсці да зместу

Бітва пад Шчакацінамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Шчакацінамі
Асноўны канфлікт: Паўстанне 1794 года
Бітва пад Шчакацінамі пэндзля Міхала Стаховіча, 1794
Бітва пад Шчакацінамі пэндзля Міхала Стаховіча, 1794
Дата 6 чэрвеня 1794
Месца Шчакаціны (Малая Польшча, Польшча)
Вынік Перамога расійска-прускіх войскаў
Праціўнікі
Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Сцяг Прусіі Каралеўства Прусія
Камандуючыя
Тадэвуш Касцюшка Ф. Дзянісаў
Фрэнсіс Фаўрат
Сілы бакоў
15.000 і 24 гарматы 26.500 і 124 гарматы
Страты
больш за 1200 нязначныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Шчакацінамі — бітва, якая адбылася 6 чэрвеня 1794 года недалёка ад горада Шчакаціны, Малая Польшча, паміж войскамі Рэчы Паспалітай і аб’яднанымі сіламі Расійскай імперыі і Прускага каралеўства. Войскі Рэчы Паспалітай былі на чале з Тадэвушам Касцюшкам, рускія і прускія на чале з Аляксандрам Тармасавам, будучым генералам напалеонаўскіх войнаў. Тормасаву дапамагаў прускі генерал Фрэнсіс Фаўрат, які ўдала выкарыстоўваў артылерыю, што ў рэшце рэшт прывяло да перавагі руска-прускіх сілаў.

Сітуацыя напярэдадні бітвы

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паразы Расіі ў бітве пад Рацлавіцамі, прусакі ўступілі ў Польшчу на дапамогу супраць паўстання 1794 года. Прусія і Расія былі спалоханыя спробамі польскага боку вызвалення прыгонных, Прусія дадаткова яшчэ і абяцаннем Польшчы дэмакратыі і рынкавай эканомікі.

Раніцай 6 чэрвеня, польскі генерал адзначыў, што «гэта немагчыма, што Дзянісаў змог сабраць такую армію. Мае вочы могуць памыляцца, але я бачу прусакоў ..» Касцюшка атрымаў запэўніванні, што прусакі захаваюць нейтралітэт. Расійскія войскі былі размешчаны на левым флангу, у той час як пруская армія была размешчана на правым флангу.

Значную частку польскага войска складалі ўзброеныя выпрастанымі косамі польскія сяляне — касінеры, якія пры падтрымцы рэгулярных войскаў атакавалі суперніка, а затым адбілі націск іх кавалерыі. Разлік руска-прускага камандавання на тое, што сяляне разбягуцца ўжо пры першым поглядзе на атаку на іх коннікаў, не апраўдаўся. Утварыўшы строй, палякі паспяхова адбівалі атакі кавалерыі. Прускія войскі былі вымушаныя адступіць. Касінеры паспрабавалі захапіць прускую артылерыйскую батарэю з 12 гармат, аднак на роўным прасторы былі амаль цалкам перабітыя карцеччу.

Аб’яднаныя руска-прускія войскі колькасцю 26500 чалавек атрымалі перамогу, перамогшы 15 тысячнае войска Касцюшкі гарматным агнём. Польскі герой-селянін, Войцех Барташ Главацкі, памёр ад ран, атрыманых падчас гэтай бітвы. Акрамя Главацкага ў баі загінула два польскіх генерала: Ёзэф Вадзіцкі і Ян Грахоўскі. Паранены Касцюшка заявіў генералу Сангушцы, які знайшоў яго на полі боя: «Я хачу памерці тут», пасля чаго яго перанеслі ў бяспечнае месца.

Паўстанцы Касцюшкі адступілі да Варшавы, а аб’яднаныя расійска-прускія сілы 15 чэрвеня захапілі Кракаў. Аўстрыя затым уварваўся ў Польшчу з поўдня, а паўстанне скарацілася да абароны Варшавы.