Бітва пад Ласасінам
Бітва пад Ласасінам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Паўстанне 1863—1864 гадоў | |||
| |||
Дата | 4 чэрвеня 1863 | ||
Месца | Ласасін | ||
Вынік | перамога расійскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Бі́тва пад Ласасі́нам — бітва паўстання 1863 года, якая адбылася 24 мая (4 чэрвеня) 1863 ля вёскі Ласасін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]24 мая (4 чэрвеня) 1863 рускія дагналі аддзел пружанскага шляхціца Фелікса Улодка «Шчаснага» і ўзялі яго ў атачэнне. Пры спробе вырвацца паўстанцы страцілі 40 чалавек забітымі, аднак Валерый Антоній Урублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэння[1]. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Першы драўляны крыж на месцы пахавання загінуўшых паставілі мясцовыя жыхары. У 1928 за польскім часам мясцовыя ўлады замянілі яго гранітным помнікам з надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (па-беларуску: Праху 40 паўстанцаў, загінуўшым у 1863 годзе ў бітвах з акупантамі. Жыхары павета)[1].
З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. У 1989 годзе адноўлены мясцовымі краязнаўцамі з дапамогай пружанскіх прадпрыемстваў[1].
Помнік занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б в Уладзімір Крукоўскі. Двойчы расстраляныя. Адноўлены помнік паўстанцам Шчаснага // «Наша Ніва». — 2000. — № 42.