Бірмінгем (Алабама)
Выгляд
Горад
Бірмінгем
Birmingham
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Бірмінгем (англ.: Birmingham [ˈbɜrmɪŋhæm]) — найбуйнейшы горад амерыканскага штата Алабама. На 2006 год насельніцтва ўласна горада складала 229424 чалавека, а насельніцтва агламерацыі — больш за мільён чалавек.
Бірмінгем быў заснаваны ў 1871 годзе, адразу пасля заканчэння Грамадзянскай вайны ў ЗША. Названы ў гонар брытанскага Бірмінгема, аднаго з галоўных прамысловых цэнтраў Злучанага Каралеўства. Бірмінгем знаходзіцца ў ліку найважнейшых індустрыяльных цэнтраў амерыканскага поўдня. Аснову прамысловасці Бірмінгема традыцыйна складае металургія, за што горад атрымаў мянушку «Паўднёвы Пітсбург» (англ.: The Pittsburgh of the South). Другая мянушка Бірмінгема — «Магічны горад» (англ.: The Magic City).
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ 2020 United States Census Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?t=Populations%20and%20People&g=0100000US,%241600000&y=2020 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бірмінгем (Алабама)
- Афіцыйны сайт горада (англ.)
- Вікі-сайт пра Бірмінгем (англ.)