Перайсці да зместу

Біненхоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Біненхоф
Binnenhof
Від на Біненхоф з боку палацавай сажалкі.
Від на Біненхоф з боку палацавай сажалкі.
52°04′46″ пн. ш. 4°18′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Нідэрланды
Горад Гаага
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1230
Сайт binnenhof.nl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біненхоф (нідэрл.: Binnenhof — Унутраны двор) — палацавы комплекс у цэнтры Гаагі, былая рэзідэнцыя графаў Галандыі, якая на працягу доўгіх стагоддзяў з'яўляецца цэнтрам нідэрландскага і галандскага палітычнага жыцця. Цяпер тут размяшчаюцца парламент Нідэрландаў — Генеральныя штаты і рэзідэнцыя прэм'ер-міністра. Побач з Біненхофам знаходзяцца розныя музеі і гістарычныя помнікі, у тым ліку карцінная галерэя Маўрыцхёйс.

Рэканструкцыя выгляду комплексу ў 13 ст.

Пра пачатак будаўніцтва комплексу вядома мала. З дакладнасцю можна сцвярджаць, што адным з першых, яшчэ да 1230 года быў пабудаваны данжон. Паводле адной з гіпотэз, гэта зямля была набыта графам Галандыі Флорысам IV у 1229 годзе. Дакладна вядома, што пры сыне Флорыса графе Вілеме II, пачалося пашырэнне комплексу, у які тады ўваходзілі тэрыторыі сучаснай плошчы Бётэнхоф  (англ.) (нідэрл.: Buitenhof) і Турэмнай брамы (нідэрл.: Gevangenpoort).

Унутраны двор Біненхофа з Рыцарскай залай (па цэнтры)
Палацавы комплекс Біненхоф з вышыні птушынага палёту

Паміж 1248 і 1280 гадамі былі пабудаваны палацавая капліца  (гал.) (нідэрл.: Hofkapel) і Рыцарская зала (нідэрл.: Ridderzaal). Ззаду залы былі пабудаваны жылыя памяшканні. На месцы, дзе цяпер знаходзяцца галерэя Маўрыцхёйс (апісанне) і плошча Плейн  (англ.), знаходзіўся сад, да якога вялі мост і брама. Завершана будаўніцтва комплексу было меркавана ў часы сына Вілема Флорыса V. Біненхоф розны час служыў у якасці рэзідэнцыі не толькі графаў Галандыі, але і графаў Эно і графаў Баварскіх.

Комплекс раней быў акружаны каналамі, некаторыя з якіх вялі ў Дэлфт, што было важна для ўвозу піва, таму што піваварствам маглі займацца толькі гарады, якія атрымалі афіцыйныя гарадскія прывілеі. Сёння з гэтых каналаў захавалася толькі штучная сажалка Хофейвер  (англ.) і фрагмент канала недалёка ад Маленькай вежы  (англ.). У ёй з 1982 года знаходзіцца кабінет прэм'ер-міністра, а побач размяшчаецца будынак галерэі Маўрыцхёйс. Будынак, пабудаваны ў 1640 годзе, з'яўляўся домам фельдмаршала Ёхана-Морыца, князя Насау-Зігенскага.

Маўрыцхёйс і Маленькая вежа (справа)
Брама Маўрыцпорт

Побач з Маленькай вежай знаходзіцца брама Маўрыцпорт  (гал.) (нідэрл.: Maurits- ці Grenadierspoort), уваход у комплекс, а трохі на поўдзень ад яго — былы будынак Міністэрства калоній  (англ.), у якім цяпер засядае Ніжняя палата Генеральных штатаў.