Перайсці да зместу

Бікін (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бікін
руск. Бикин
Характарыстыка
Даўжыня 560 км
Басейн 22 300 км²
Расход вады 246 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 1500[1] м
 • Каардынаты 47°00′09″ пн. ш. 137°01′00″ у. д.HGЯO
Вусце Усуры
 • Каардынаты 46°51′07″ пн. ш. 134°02′12″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур

Краіна
Рэгіёны Прыморскі край, Хабараўскі край
Код у ДВР 20030700412118100058636
physical
Бікін (рака)
Бікін (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бікі́н (руск.: Бики́н)[2] — рака на Далёкім Усходзе Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, правы прыток ракі Усуры (басейн Амура).

Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 22,3 тыс. км², агульнае падзенне ракі 1334 м, сярэдні ўхіл 2,4 ‰. Сярэдні расход вады 246 (238[1]) м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 7,512[1] км³/год. Бікін бярэ пачатак на паўночных схілах хрыбта Каменнага, размешчанага ў цэнтральнай частцы Сіхатэ-Аліня. У вярхоўях цячэ ў паўднёвым і паўднёва-заходнім кірунку, затым змяняе кірунак на заходні. Працякае па Прыханкайска-Усурыйскай раўніне[1]. Каля сяла Васільеўка ўпадае ў раку Усуры справа, за 214 км ад яе вусця. За 20 кіламетраў ад вусця знаходзіцца горад Бікін.

Асноўныя прытокі: Ключавая, Алчан (правыя); Ада, Зева (левыя)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Чернов А. В., Чалов Р. С. Бикин // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 62. — 538 с. — 100 000 экз.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 766
рус.англ.фр.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 62. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 1013. (руск.)