Будынак Біржы
Будынак | |
Будынак Біржы | |
---|---|
руск.: Здание фондовой биржи | |
| |
59°56′36″ пн. ш. 30°18′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Санкт-Пецярбург | Стрэлка Васільеўскага вострава |
Тып будынка | Прадпрыемства гандлю |
Архітэктурны стыль | Ампір |
Будаўнік | Жан Тама дэ Тамон |
Архітэктар | Жан Тама дэ Тамон |
Першае згадванне | 1783 |
Дата заснавання | 1805 |
Будаўніцтва | 25 ліпеня 1805 — 1816 |
Асноўныя даты | |
Прыпыненне першага праекту — 1787 |
|
Статус | Помнік архітэктуры федэральнага значэння |
Стан | У будынку размешчаны Цэнтральны ваенна-марскі музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Біржы — цэнтральны будынак архітэктурнага ансамбля стрэлкі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу.
Быў пабудаваны для Санкт-Пецярбургскай біржы, але пасля выкарыстоўваўся з розным прызначэннем. Доўгі час у будынку размяшчалася экспазіцыя Цэнтральнага ваенна-марскога музея (да пераезду ў Крукаўскія казармы).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне пра добраўпарадкаванне незабудаванай прасторы на стрэлцы Васільеўскага вострава прыняў камітэтгарадскіх будынкаў у выглядзе плана, зацверджанага ў 1767 годзе.
Пустуючую тэрыторыю вырашана было аформіць у падковападобную плошчу, што і было зроблена.
За шэсць гадоў з 1783 па 1789 гг. па праекце Джакама Кварэнгі на беразе Вялікай Нявы быў пабудаваны галоўны будынак Акадэміі навук, а таксама ўвагнутая частка паўночнага пакгаўза (1795—1797).
Былі пабудаваныя будынка злева і справа ад месца будучай біржы.
Кварэнгі быў распрацаваны праект Санкт-Пецярбургскай Біржы, будаўніцтва пачалося ў 1783 годзе. Але ў 1787 годзе будаўніцтва было прыпынена па прычыне, што распачаты будынак не адпавядае абліччу горада і горадабудаўнічым задачам.
Распрацоўка новага праекта была даручана архітэктару Жану Тама дэ Тамону. У 1805—1810 гадах ён пабудаваў на пустой плошчы паміж гэтымі будынкамі будынак новай Біржы, які адпавядаў патрэбам эканомікі Расіі.
Перад будынкам архітэктар уст��ляваў дзве растральныя калоны са скульптурамі марскіх багоў. У 1960-я гады ў асяроддзі экскурсаводаў узнікла легенда, што статуі сімвалізуюць вялікія рускія рэкі: Волгу, Дняпро, Няву і Волхаў[1].
Пазней, у 1826—1832 гадах архітэктарам І. Ф. Лукіні былі пабудаваныя будынкі паўднёвага і паўночнага пакгаўза і мытні, якія завяршылі архітэктурны ансамбль плошчы.
На думку гісторыкаў XIX стагоддзя, для афармлення будынка з Італіі быў выкліканы В. І. Дэмут-Маліноўскі[2].
У 1913—1914 гадах у галоўнай зале Біржы было збудавана жалезабетоннае скляпенне па праекце архітэктараў М. М. Перацяткавіча і Ф. І. Лідваля.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1939—1941 гадоў у будынку размяшчаецца Цэнтральны ваенна-марскі музей. У 2000-х гадах гарадскі ўрад планаваў выселіць музей і перадаць будынак таварна—сыравіннай біржы .
Камітэт дзяржаўнага кантролю, выкарыстання і аховы помнікаў летам 2007 года пачаў вырашаць пытанне аб пераносе цэнтральнага ваенна-марскога музея ў будынак Крукаўскіх (Марскіх) казармаў (пераезд ажыццёўлены ў 2010 годзе).
— Меркаванне гарадской адміністрацыі:
Мы лічым, што будынак павінен выкарыстоўвацца па прызначэнні, таму неабходна вярнуць гістарычнае прызначэнне гэтага будынка і аддаць яго пад мэты таварна-сыравіннай біржы; функцыянальнасць будынка будзе вырашацца ў працэсе яго рэстаўрацыі[3]— выказванне В. І. Мацвіенка на прэс-канферэнцыі па выніках XII Эканамічнага пецярбургскага форуму
У 2010 годзе ўрад Пецярбурга прапанаваў два варыянты выкарыстання гістарычнага будынка Біржы, які вызваліўся пры пераездзе Цэнтральнага ваенна-марскога музея: для размяшчэння ў ім музея, які ўваходзіць у склад Дзяржаўнага Эрмітажа, або для арганізацыі нафтавых таргоў[4].
У чэрвені 2011 года будынак быў перададзены з федэральнай уласнасці ў гарадскую. З сыходам Валянціны Мацвіенка з пасады кіраўніка горада аб плане перадачы будынка таварна-сыравіннай біржы паступова пачалі забываць. У кастрычніку 2013 кіраўнік справамі прэзідэнта Уладзімір Кожын сказаў, што таксама было вырашана адмовіцца ад ідэі ўключэння будынка біржы на стрэлцы Васільеўскага вострава ў Пецярбургу ў праект пераезду Вярхоўнага і Вышэйшага арбітражнага судоў у паўночную сталіцу[5]. Як паведаміла РІА Навіны крыніца ў Смольным, уладамі разглядаюцца варыянты размяшчэння ў біржы не толькі музея, але і выставачнай залы, кангрэс-хола, канцэртнай залы[6].
Аднак дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі працягваў настойваць на тым, што будынак лепш перадаць музею. У снежні 2013 губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка прыняў канчатковае рашэнне аб тым, Біржа будзе перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу для стварэння музея Рускай гвардыі і геральдыкі[7].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Будынак Біржы намалявана на 50-рублёвай расійскай банкноце .
Зноскі
- ↑ Ростральные колонны — символ морских побед | № 2, 2000 год | Журнал «Наука и жизнь» (руск.)
- ↑ Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, тэкст на rulex.ru
- ↑ Росбизнесконсалтинг — Новости дня В. Матвиенко: Историческое здание на стрелке Васильевского острове должно быть передано товарно-сырьевой бирже // Росбизнесконсалтинг. — 8 июня 2008.
- ↑ Здание Биржи в Петербурге может занять Эрмитаж или нефтяная биржа (руск.)
- ↑ Власти обсуждают судьбу исторического здания биржи в Петербурге (руск.)
- ↑ Власти Петербурга определят дальнейшую судьбу здания биржи к декабрю (руск.)
- ↑ Здание биржи в историческом центре Петербурга передадут Эрмитажу
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Біржы
- Тема о передаче здания на сайте РИА Новости (руск.)