Будынак Брэсцкага гарвыканкама
Славутасць | |
Будынак Брэсцкага гарвыканкама | |
---|---|
52°05′35″ пн. ш. 23°40′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Архітэктар | Р. Шылай, Б. Школьнікаў, інж. Г. Кароль, І. Дунайка |
Дата пабудовы | 1977 год |
Будынак Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 3. Узведзены ў 1977 г. (арх. Р. Шылай, Б. Школьнікаў[1], інж. Г. Кароль, І. Дунайка) як будынак абкама КПБ.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ствараецца на кантрастным проціпастаўленні высокага 6-павярховага Г-падобнага ў плане корпуса і нізкага шасціграннага аб'ёму залы пасяджэнняў на 320 месцаў. Галоўны фасад з высокім абліцаваным цёмным паліраваным гранітам цокалем арыентаваны ў бок плошчы Леніна. Яго рытм ствараецца пілонамі з алюмініевымі рэбрамі на ўсю вышыню будынка, чаргаваннем аконных праёмаў. Асноўны корпус мае калідорную сістэму планіроўкі. Зала пасяджэнняў далучана да кароткага крыла, мае выхад ва ўнутраны дворык адпачынку. У дэкаратыўнай аздобе інтэр'ера выкарыстаны граніт, мармур, мастацкі паркет, дэкаратыўная тынкоўка. У парадным вестыбюлі першага паверха ўстаноўлены бюст У. І. Леніна.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.