Брэсцкі рынак
Выгляд
Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі рынак» (раней: Брэсцкі калгасны рынак) — гандлёвае прадпрыемства г.Брэст. Знаходзіцца на вул. Карбышава, 25. Заснавана ў 1946 годзе і да 1989 года адносілася да Упраўлення гандлю гарвыканкама. У снежні 1989 года ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў ад 28 красавіка 1989 г. № 155 «Аб мерах па паляпшэнню работы рынкаў» Брэсцкі рынак быў перададзены ў вядзенне Брэсцкага аблспажыўсаюза.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Лышчык М. С. (1989—1999)
- Нікалаюк Д. С. (2000—2002)
- Мушынскі Я. А. (2002—2004)
- Глушынскі Д. У. (2004—2010)
- Крот А. А. (2010—2012)
- Івашкевіч А. М. (2012-па цяперашні час)
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пад купалам знаходзяцца 349 гандлёвых месцаў. У рынак уключаны адміністрацыйны блок «А», шэсць прадпрыемстваў грамадскага харчавання, павільёны «Кветкі» і «Заатавары» на першым паверсе, 123 гандлёвыя месцы на другім паверсе, 73 пунктаў продажаў для аб’ектаў спажыўкааперацыі.