Браян Кабылка
Браян Кабылка | |
---|---|
англ.: Brian Kobilka | |
Дата нараджэння | 30 мая 1955[1][2] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, фізік, выкладчык універсітэта, хімік, фізіёлаг, крышталограф, біяфізік, урач |
Навуковая сфера | крышталяграфія |
Месца працы | медыцынскі факультэт Стэнфардскага ўніверсітэта |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Лефкавіц |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па хіміі (2012) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браян Кабылка (англ.: Brian Kobilka; нар. 30 мая 1955[1][2], Літл-Фолс[d], Мінесота) — амерыканскі крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2012) (сумесна з Робертам Лефкавіцам) з фармулёўкай «за даследаванні рэцэптараў-ГТФаз».
Біяграф��я
[правіць | правіць зыходнік]Браян Кабылка нарадзіўся ў 1955 годзе ў мястэчку Літл-Фолс, штат Мінесота, ЗША. Ён скончыў Дулуцкі ўніверсітэт Мінесоты, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля ён з адзнакай скончыў медыцынскі факультэт Ельскага ўніверсітэта. Пасля праходжання ардынатуры на медыцынскім факультэце Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе Кабылка ўладкаваўся даследчыкам пад кіраўніцтвам Роберта Лефкавіца ва Універсітэце Дзюка. Там ён праводзіў кланаванне β2-адрэнергічных рэцэптараў. У 1989 годзе Кабылка пераехаў у Стэнфард. У 1987—2003 гады ён працаваў даследчыкам у Медыцынскім інстытуце Говарда Х'юза.
Вядомасць Браяну Кабылцы прынесла даследаванне структуры і функцыянальнасці рэцэптараў, спалучаных з G-бялком. У прыватнасці, групе Кабылкі атрымалася вызначыць малекулярную структуру β2-адрэнергічных рэцэптараў.
У 1994 годзе Кабылка атрымаў прэмію імя Джона Абеля па фармакалогіі. У 2007 годзе часопіс Science пазначыў яго даследаванне структуры GPCR-рэцэптараў як другі па значнасці навуковы прарыў года.
Зноскі
- ↑ а б Rogers K. Brian K. Kobilka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brian K. Kobilka // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінесоце
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Хімікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША