Перайсці да зместу

Братні саюз літоўскай моладзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Братні саюз літоўскай моладзі
польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej
Лідар Францішак Далеўскі, Аляксандр Далеўскі
Дата заснавання 1846
Дата роспуску 1849
Штаб-кватэра Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя
Ідэалогія незалежнасць, дэмакратызм

Бра́тні саю́з літо́ўскай мо́ладзі (польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 18461849 гадах.

Гісторыя заснавання

[правіць | правіць зыходнік]

Назва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:

Bój to jest nasz ostatni,
Krwawy skończy się trud,
Gdy Związek nasz bratni
Ogarnie ludzki ród!

Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі[1]. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, Караль Маеўскі  (руск.), В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 годзе да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхта[2].

Мэты і праграма Саюза

[правіць | правіць зыходнік]
Караль Маеўскі ― адзін з кіраўнікоў Саюза літоўскай моладзі

У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (гэта значыць былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах[3]. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 года было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайны[4].

Разгром Саюза літоўскай моладзі

[правіць | правіць зыходнік]

27 сакавіка 1849 года пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864)[5].

Зноскі

  1. Przemyslaw Matusik. Lithuanian Youth Fraternity
  2. Stanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938.
  3. Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец. — 2002. — № 4.
  4. Lithuanian Youth Fraternity
  5. Н. М. Махнач. Братні саюз літоўскай моладзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 250.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Н. М. Махнач. Братні саюз літоўскай моладзі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 72. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года // Уч. Записки Вильнюсского ун-та, Сер. Обществ. наук, т. 1, Вильнюс, 1954.
  • Драницын С. Польское восстание 1863 года и его классовая сущность. — Л.: Гос. соц.-экономич. изд-во, 1937.
  • Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodową // Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Na wileńskiej Rossie. — Poznań, 1990.
  • Aleksandravičius E., Kulakauskas A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. — Kraków, 2003.