Перайсці да зместу

Брандмаўэр

Развязванне неадназначнасцей
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брандмаўэр (ням.: Brandmauer, ад Brand — пажар і Mauer — сцяна) — глухая супрацьпажарная сцяна будынка, зробленая з незгаральных матэрыялаў і прызначаная для перашкоды распаўсюджванню агню на суседнія часткі будынка або будынкі[1].

Тэрмін брандмаўэр можа таксама значаць:

  • Брандмаўэр — разнавіднасць знешняй рэкламы: плакат, змешчаны на брандмаўэры — кантавай сцяне будынка. Іншыя назвы — брандмаўэрнае пано, шчыт насценны.
  • Брандмаўэрная забудова тэрыторыі — забудова сумежных зямельных участкаў без водступу будынкаў ад бакавых меж участкаў, так што будынкі на суседніх участках прымыкаюць адзін да аднаго глухімі брандмаўэрамі.
  • Глухая сцяна (шведск.: Brandvägg) — раман шведскага пісьменніка Хенінга Манкеля
  • Паняцце брандмаўэр або яго англійскі адпаведнік файрвол (англ.: firewall) выкарыстоўваецца таксама ў значэнні «міжсеткавы экран».

Зноскі

  1. Брандмауер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.