Блакітныя сыры
Выгляд
Блакітныя сыры — група сыроў, якая мае зялёна-блакітнаваты колер сырнай масы, які ёй надае грыбніца высакароднай цвілі (спецыяльныя віды цвілі роду Penicillium, напрыклад Penicillium roqueforti або Penicillium glaucum)
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Для падрыхтоўкі гэтых сыроў тварогавую масу перад паспяваннем засяваюць спорамі цвілі і доўгімі іголкамі або іншымі спосабамі робяць паветраныя каналы ўнутры сырнай масы. Паветра дае магчымасць блакітнай цвілі развіцца ўнутры сыру.
Цвіль надае такім сырам асаблівы водар.