Беларуска-бангладэшскія адносіны
Беларуска-бангладэшскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Бангладэш. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены ў 1992 годзе. У лістападзе 2012 годзе адбыўся візіт у Бангладэш Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У ліпені 2013 годзе Беларусь наведала Прэм'ер-міністр Народнай Рэспублікі Бангладэш. Па выніках візітаў на высокім узроўні дасягнуты дамоўленасці актывізаваць эканамічнае ўзаемадзеянне, прамысловую кааперацыю, павялічыць таваразварот.
3 мая 2017 года міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Віталь Міхайлавіч Воўк прыняў удзел у адкрыцці сервіснага цэнтра холдынгу «Амкадор» у Бангладэш. У рамках афіцыйнага візіту адбылася сустрэча Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь з Прэм’ер-міністрам Народнай Рэспублікі Бангладэш Шэйх Хасіна.
Беларускі бізнесмен ��ляксандр Шакуцін з’яўляецца ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі[1][2].
Зноскі
- ↑ Дыпламатычны даведнік(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2024. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Беларусь вошла в двадцатку стран по числу почетных консулов