Перайсці да зместу

Беларуская нацыяналістычная сябрына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская нацыяналістычная сябрына
Беларуская Нацыяналістычная Сябрына
БНС
Лідар Сяргей Сарока
Дата заснавання 1934
Дата роспуску ?
Штаб-кватэра Вільня
Ідэалогія беларускі нацыяналізм
Партыйны друк «Беларусь працы»

Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — згуртаваньне нацыяналістычна настроеных беларускіх студэнтаў.

Беларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характ��р ды выкрывала сапраўдную сутнасць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.

Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газету «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газеты.

Паводле некаторых звестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.