Беларускае студэнцкае зямляцтва (Тыфліс)
Беларускае студэнцкае зямляцтва пры Тыфліскім Дзяржаўным політэхнічным інстытуце. Існаваў з 1927 да 1930(?) у Тыфлісе. Заснавана 23 студзеня 1927 на агульным сходзе студэнтаў-беларусаў інстытута. Старшыня бюро М. Ф. Густыр, сакратар Ф. Брыль, актывісты Ізмайловіч, Кот, Свігач, Чарняўскі.
Галоўныя задачы: вывучэнне беларускай мовы і матэрыяльная дапамога беларускім студэнтам — сябрам зямляцтва. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, прасіла арганізацыйнай і матэрыяльнай дапамогі з боку дзяржаўных органаў БССР, але не атрымала яе. Выпісвала газету «Савецкая Беларусь», іншыя беларускія перыядычныя выданні. Дзякуючы ЦБ пралетстуда Беларусі для некаторых сяброў зямляцтва арганізавана летняя практыка на бацькаўшчыне. Пад канец дзейнасці — Беларуская секцыя пры Тыфліскім клубе народаў Захаду.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 358.