Белазерскі раён (Валагодская вобласць)
Выгляд
Белазерскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD | ||||
Афіцыйны сай�� (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белазе́рскі раён (руск.: Белозерский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Белазерск, які размешчаны за 214 км ад Волагды.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Белазерскі раён мяжуе з Выцягорскім, Вашкінскім, Кірылаўскім, Чарапавецкім, Кадуйскі і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 5398 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, а затым увайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага павета Наўгародскай губерні. Белазерскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15 141 чалавек.
Зноскі
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ а б АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белазерскі раён (Валагодская вобласць)
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)