Бахрам V
Бахрам V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасроў Узурпатар[d] | ||||||
Пераемнік | Яздгірд II[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 406 | ||||||
Смерць |
438[1] |
||||||
Род | Сасаніды[d] | ||||||
Бацька | Яздгірд I[d] | ||||||
Маці | Шашандухт[d] | ||||||
Жонка | Sepinud[d][2] | ||||||
Дзеці | Яздгірд II[d] | ||||||
Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бахрам V (Варахран, Врам, перс.: بهرام گور), больш вядомы ў гісторыі як Бахрам Гур, сасанідскі шахіншах з 420/421 па 439 гады. Адзін з траіх сыноў Яздгірда І (399—420) і Шашандухт, дачкі яўрэйскага эксіларха.
Пасля смерці Яздгірда I знаць, незадаволеная яго ўладарствам, спрабавала адхіліць ад улады ўсіх яго сыноў і пасадзіць на сталец Хасрова, нашчадка бакавой галіны дынастыі Сасанідаў. Бахрам здолеў, з дапамогай войск арабскага ўладара Мундзіра I з клану Лахм, пры двары якога ён выхоўваўся, а таксама праз перамовы з дэлегацыяй ад іранскіх магнатаў, адхіліць Хасрова ад улады і атрымаць карону.
Бахрам Гур стаў вядомы не столькі сваім рэальным уладарствам, колькі праз вобраз бясстрашнага і магутнага военачальніка, героя-каханка і заўзятага паляўнічага з персідскага фальклору і літаратуры пазнейшых часоў. Захаванне шахіншаха ў такім вобразе ў народнай памяці тлумачыцца як ягонымі гарманічнымі адносінамі з арыстакратыяй (што выгадна адрознівала яго ад бацькі), так і ўвогуле даволі пазітыўным поглядам зараастрыйскай рэлігіі на матэрыяльны свет і яго асалоды і даброты, паводле якога імкненне да зямных дароў, стварэння светлых і святых сілаў, не асуджаецца. Вобраз Бахрама як аматара жанчын (які ёсць вельмі важнай складовай ягонага вобразу ў традыцыі іранцаў) яскрава дэманструецца ў творы славутага паэта Гянджэві «Сем прыгажунь», а таксама ў пэўных фрагментах «Шах-намэ», якая дае даволі грунтоўны мастацкі аповед пра гэтага ўладара Ірана. Таксама ёсць паданні, якія прыпісваюць Бахраму перамогу над цмокам, якія, такім чынам, родняць яго з шэрагам падобных герояў важнага сюжэта індаеўрапейскай міфалогіі, міфа пра барацьбу з цмокам. У дадатак сярэднявечная персідская кніга «Лубаб Эль-Баб» прыпісвае шахіншаху стварэнне першага верша на новаперсідскай, што, хутчэй, не адпавядае праўдзе, а толькі ёсць добрым прыкладам ідэалізацыі манарха ў народнай традыцыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130027189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ فردوسی, دقیقی شاهنامه — 1011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дашков С. Б. «Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях». — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8.
- Christelle Jullien (editor). «Discourse, power issues, and images: transversal studies on the reigns of Yazdgird I and Wahram V». — Leuven; Paris; Bristol, CT : Peeters, 2023. — pp. 1- 231. — ISBN 9789042949683.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бахрам V у Iranica Архівавана 8 снежня 2010.