Барыс Міхайлавіч Яворскі
Выгляд
Барыс Міхайлавіч Яворскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1996 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Барыс Міхайлавіч Яворскі (руск.: Борис Михайлович Яворский; 1915, Віцебск — 1996, Масква) — савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1946), прафесар (1950). Заслужаны дзеяч навукі РФ (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 скончыў фізічны факультэт МДУ, працаваў на кафедры (прафесар) тэарытычнай фізікі МДПІ імя У.І.Леніна. На працягу 18 гадоў быў галоўным рэдактарам навукова-мэтадычных зборнікаў ВНУ па фізіцы. Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку Курса агульнай фізікі (сааўвт .; т. 1-3, 1962, неаднаразова перавыдаваўся ў СССР і іншых краінах), даведніка па фізіцы (1964, у СССР вытрымаў 11 выданняў, выходзіў таксама ў 14 іншых краінах).