Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт
Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Australian Catholic University | |
Арыгінальная назва | англ.: Australian Catholic University |
Заснаваны | 1908 |
Рэарганізаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Кампус | Брысбен, Канбера, Мельбурн, Сідней, Баларат, Блэктаўн, Стратфілд |
Сайт | acu.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт (англ.: Australian Catholic University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампусы якой размяшчаюцца ў гарадах Брысбен, Канбера, Мельбурн, Сідней, Баларат, а таксама ў прадмесцях Сіднея Блэктаўне і Стратфілдзе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны 1 студзеня 1991 года шляхам зліцця чатырох каталіцкіх вышэйшых навучальных устаноў у Квінслендзе, Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі. Першым кіраўніком універсітэта стаў арцыбіскуп Сіднея кардынал Эдвард Беда Клэнсі. Універсітэт размешчаны ў шасці кампусах у трох штатах і адной федэральнай тэрыторыі, а таксама мае замежны кампус у Рыме. Хоць універсітэт з'яўляецца каталіцкім, ён адкрыты для студэнтаў усіх рэлігійных перакананняў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт адукацыі і мастацтваў
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт права і бізнесу
- Факультэт тэалогіі і філасофіі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы