Перайсці да зместу

Аэрапорт Рым-Чампіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аэрапорт Рым-Чампіна (італ.: Aeroporto di Roma-Ciampino) або Аэрапорт імя Джавані Батыста Пасцінэ (італ.: Giovanni Battista Pastine Airport) (IATA: CIA, ICAO: LIRA) — грамадзянскі аэрапорт з аэрадромам сумеснага базавання недалёка ад Рыма, Італія. Аэрапорт размешчаны ў рэгіёне Лацыё за 15 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Рыма, за Вялікай акруговай дарогай на мяжы Рыма і Чампіна.

Аэрапорт Чампіна быў адкрыты ў 1916 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых дзеючых аэрапортаў. Да 1960 года з'яўляўся асноўным аэрапортам для жыхароў Рыма, пасажыраабарот яго дасягае 2 млн. пасажыраў у год. Пасля адкрыцця Міжнароднага аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Ф'юмічына Чампіна быў пераарыентаваны на ўнутраныя і чартарныя рэйсы.

Праз некалькі дзесяцігоддзяў цікавасць да аэрапорта праявілі лоў-кост авіякампаніі; сёння гэта адзін з самых загружаных і дынамічных аэрапортаў Італіі. Пасажыраабарот у 2007 годзе склаў 5,4 млн пасажыраў (на 9,24% больш, чым у 2006). Пасажырскі трафік узрастаў вельмі хутка, і Міністэрства транспарту Італіі прыняло да разгляду пытанне аб будаўні��тве трэцяга аэрапорта ў ваколіцах Рыма, каб перавесці туды частку трафіку Чампіна. Пасажыраабарот у 2008 годзе склаў 4.788.931 пасажыраў, знізіўшыся на 11,31% у параўнанні з 2007.

У лістападзе 2007 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве аэрапорта Рым-Вітэрба, які стане трэцім камерцыйным аэрапортам у ваколіцах Рыма. Тэрміналы аэрапорта прайшлі мадэрнізацыю ў 2007 годзе.